Оскар Мілаш
Оскар Мілаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1939[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, дыпламат, драматург, эсэіст, пісьменнік |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Сайт | milosz.planetaclix.pt/mi… |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
О́скар Мі́лаш герба Любіч (фр.: Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, літ.: Oskaras Milašius; 28 мая 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці — 2 сакавіка 1939, Фантэнбло, Францыя) — французскі паэт, вучоны-арыенталіст; дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслава Мілаша.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Уладзіслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расійскай арміі, і Марыі Разаліі Разенталь (паходзіла з варшаўскіх яўрэяў).
З 1889 года жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасля вывучаў асірыйскую мову і іўрыт у Школе ўсходніх моў.
У 1904 годзе, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркай[5].
Пасля Першай сусветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы. У 1925 годзе быў першым прадстаўніком Літвы ў Францыі, у 1925—1938 гадах — дарадцам пасольства Літвы ў Парыжы. У 1931 годзе атрымаў французскае грамадзянства.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») ў 1899 годзе. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненні («Мігель Маньяра», «Мефібасет», «Саул з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак ва ўласным перакладзе на французскую мову.
Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Le Poème des Décadences, 1899
- Les Sept Solitudes, 1906
- L’Amoureuse Initiation, roman1910
- Les Éléments, 1911
- Chefs d’œuvre lyriques du Nord, traductions, 1912
- Miguel Mañara. Mystère en six tableaux. 1913
- Mephiboseth, théâtre, 1914
- Saul de Tarse, théâtre, 1914 (non publié)
- Symphonies, Nihumim, 1915
- Épître à Storge, 1917
- Adramandoni, 1918
- La Confession de Lemuel, 1922
- Ars Magna, 1924
- Les Arcanes, 1927
- Les origines ibériques du peuple Juif, 1932
- Les origines de la nation lituanienne, 1936
- Psaume de l’Étoile du matin, 1936
- La Clef de l’Apocalypse, 1938
Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыжскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна (1931).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Oskar Wladislaw de Lubicz Milosz // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Oskar Wladislaw De Lubicz Milosz // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118582593 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6541786r/f40.image.r=%22Milosz%20Oscar%22
- ↑ Сяргей Харэўскі. Чарэя Мілаша // «Новы час» : газета. — 20 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lebois A. L’Œuvre de Milosz. Paris: Denoël, 1960.
- Buge J. Milosz en quête du divin. Paris: Nizet, 1963
- Richter A. Milosz. Paris: Editions Universitaires, 1965
- Bellemin-Noel J. La Poésie-philosophie de Milosz: essai sur une écriture. Pari: Klincksieck, 1977.
- Richer J. Aspects Esotériques de l’Œuvre Littéraire. Paris: Dervy-livres, 1980, p. 192—236.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Оскар Мілаш у Вікікрыніцах | |
Оскар Мілаш на Вікісховішчы |
- Артыкул «Оскар Мілаш» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- «Тры сімфоніі». Вершы Оскара Мілаша ў перакладзе А. Хадановіча
- Таварыства «Сябры Мілаша» Архівавана 13 мая 2009. (фр.)
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Чарэі
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Фантэнбло
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Паэты Францыі
- Паэты Літвы
- Паслы Літвы ў Францыі
- Франкамоўныя паэты
- Мілашы (род)