Леанід Іванавіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Мельнік)
Леанід Іванавіч Мельнік
Дата нараджэння 12 снежня 1935(1935-12-12) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Леанід Іванавіч Мельнік (12 снежня 1935, Краснаярск) — беларускі архітэктар, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. З 1960 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Белдзіпрагандлі, з 1979 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Універсам «Серабранка»

Асноўныя працы: універсамы «Фрунзенскі» (1973), «Серабранка» (1974), рэканструкцыя рэстарана «Мінск» (1971) у Мінску, сталовая ў крэпасці-герою Брэсце (1973), праекты раздзелаў БССР на міжнародных кірмашах у Лейпцыгу, Плоўдзіве, Заграбе, Багдадзе, Ліёне, на выстаўках у Дзюсельдорфе, Нью-Дэлі, Лондане, а таксама на выстаўках «Эфектыўнасць і якасць», «У сям’і адзінай» у Маскве (1967—1982).

Як мастак-графік працуе ў тэхніцы акварэлі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]