Лейпцыг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лейпцыг
Leipzig
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Бургамістр
Буркхард Юнг
Першая згадка
Горад з
Плошча
297,60 км²
Вышыня цэнтра
113 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
518 862 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 341
Паштовыя індэксы
04003-04357
Аўтамабільны код
L
Ідэнтыфікатар
14 3 65 000
Афіцыйны сайт
Лейпцыг на карце Германіі
Лейпцыг (Германія)
Лейпцыг

Ле́йпцыг (ням.: Leipzig , лац.: Lipsia в.-луж.: Lipsk) — буйнейшы горад у Саксоніі, Германія. Да 1990 года ўваходзіў у склад ГДР. Па дадзеных на 30 верасня 2006 года, у Лейпцыгу пражывае каля 505 тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і збіраюць тысячы наведвальнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя славянскія пасяленні на тэрыторыі Лейпцыга пачалі з'яўляцца ў VIIIX ст. У 1015 годзе пасяленне Лібзі было ўзгадана ў хроніках Біскупа Тэтмара фон Мерсебурга [1]. Каля 1165 года горад атрымаў грамату "Імперскага кірмашовага горада".

У 1409 годзе быў заснаваны Лейпцыгскі ўніверсітэт — 2-гі па старасці ў Германіі. Гэта вызначыла развіццё горада як цэнтра культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Іаган Себасцьян Бах, Роберт Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазітар Рыхард Вагнер і Готфрыд Лейбніц.

Царква Св. Мікалая

У 1650 годзе ў Лейпцыгу была выдадзена першая штодзённая газета ў свеце. Лейпцыг стаў цэнтрам кнігадрукавання Германіі.

У 1813 годзе каля горада адбылася Бітва Народаў, у гонар якой быў усталяваны мемарыял.

У 1839 годзе з Лейпцыга ў Дрэздэн была адчыненая першая "доўгая" чыгунка. З таго часу Лейпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Лейпцыгу зараз знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Еўропе.

23 мая 1863 года Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі.

У канцы Другой сусветнай вайны большая частка горада была знішчана англійскай авіяцыяй падчас бамбардзіровак. 18 красавіка 1945 года, горад быў заняты амерыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў аддадзены пад кантроль савецкай Чырвонай Арміі. Пасля вайны горад стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У 1900 годзе ў Лейпцыгу была заснавана Футбольная Асацыяцыя Германіі, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках Кубка Свету па футболу 2006.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Лейпцыг з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае развітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і інш. прамысловасць. З’яўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.

Буйныя кампаніі, якія размешчаны ў горадзе і вакол яго:

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі трамвай
Гарадскі трамвай

Гарадскі транспарт у Лейпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў.[2] Працягласць дарог - 1673 кіламетра.

Лейпцыг знаходзіцца на перакрыжаванні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля горада знаходзяцца 2 аэрапорта: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Лейпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых еўрапейскіх універсітэтаў — Лейпцыгскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Іагана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Лейбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнехта, Рыхарда Вагнера.

У Лейпцыгу ў 1843 годзе была заснавана музычная кансерваторыя, пасля пераўтвораная ва Універсітэт Музыкі і Тэатра. Адным з яе заснавальнікаў быў Фелікс Мендэльсон.

Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснавана ў 1764 годзе.

Культурныя помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Томаса
  • Thomaskirche (Касцёл Св. Томаса) — найбольш знакаміта тым, што менавіта ў ёй Іаган Себасцьян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хора Thomaner;
  • Völkerschlachtdenkmal (мемарыял Бітвы Народаў) — самы вялікі помнік у Еўропе, пабудаваны ў гонар перамогі над Напалеонаўскімі войскамі;
  • Gewandhaus — дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай;
  • Altes Rathaus — старая ратуша была пабудавана ў 1556 годзе. Зараз там знаходзіцца музей гісторыі горада;
  • Neues Rathaus — новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміж Іаган Экам і Марцінам Лютэрам у 1519 годзе;
  • City-Hochhaus Leipzig (гарадскі небаскроб Лейпцыга) — пабудаваны ў 1972 годзе. З'яўляецца часткай універсітэта. Гэта самы высокі будынак у Лейпцыгу;
  • Auerbach's Keller (склеп Аўэрбаха) — малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Лейпцыгу. Гэта адно з месц дзеі Фауста, прычым адзінае рэальна існуючае;
Помнік Бітвы Народаў
  • Städtisches Kaufhaus (гарадскі ўнівермаг) — першы будынак для кірмашоў у свеце. Зараз з’яўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Нягледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці;
  • Bundesverwaltungsgericht — Нямецкі федэральны адміністрацыйны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.

Сярод месцаў, на якія варта звярнуць увагу, можна таксама вылучыць оперу і лейпцыгскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у свеце. Nikolaikirche (Касцёл Св. Мікалая) быў месцам з якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўз’яднанне Германіі. У Лейпцыгу таксама знаходзіцца музей «Дом Шылера»[de].

Міжнародныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыя Лейпцыга падпісала пагадненні пра братэрства з наступнымі гарадамі:

Лейпцыг уваходзіць у сетку еўрапейскіх гарадоў Eurocities.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (Chronicle's of Bishop Thietmar von Merseburg)
  2. Звесткі з афіцыйнай старонкі горада за 2005 год

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]