Леанід Раманавіч Брэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Р. Брэль)
Леанід Раманавіч Брэль
Дата нараджэння 13 ліпеня 1938(1938-07-13) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Леанід Раманавіч Брэль (нар. 13 ліпеня 1938, Магілёў) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. Працаваў у эксперыментальна-канструктарскім бюро мэблі Мінляспрама БССР, з 1966 года — намеснік начальніка аддзела, з 1975 года — начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, з 1982 года — кіраўнік майстэрні ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты па абсталяванні і мэблі для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, Дома мадэляў, гасцініц «Юнацтва», «Турыст», «Юбілейная» (1966—1970) у Мінску, распрацоўкі тэхнічных праектаў забудовы Тэатральнай плошчы ў Віцебску (1976), цэнтра горада і вул. Савецкай у Рэчыцы (1978), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне Кургана Дружбы на граніцы БССР, РСФСР і Латвійскай ССР (1983), генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]