Рэчыца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Рэчыца
Rzeczyca (BY) plac.JPG
Плошча Кастрычніка
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Водныя аб'екты
Насельніцтва
66 009 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Паштовы індэкс
247500
Аўтамабільны код
3
Афіцыйны сайт
Рэчыца на карце Беларусі ±
Рэчыца (Беларусь)
Рэчыца
Рэчыца (Гомельская вобласць)
Рэчыца

Рэ́чыца[2] (афіц. транс.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Днепр. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад з'явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 г. у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс ў 1214 г. Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 г. У XII—XIII стст. горад ужо меў умацаванні.

У ХIV ст. пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад ВКЛ. У 13921430 гг. належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 г., паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 г. - поўнае (пацверджана ў 1596 г.). У 1566 г. быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.

Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад'ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных гараджан, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.

Рэчыца. Гравюра Ван-Абрама Вестэрвельда. Сярэдзіна 17 ст.

У 1634 менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы Дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862. Найбольшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.

З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. На пач. 19 ст. у горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчан былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адчыненая прыстань. 6-9 мая 1920 горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[3] У 1920-я дзейнічала падпольнае «таварыства альтруістаў» (адзін з найбольш вядомых дзеячаў Аўген Калубовіч). У 1919—1926 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1926 у БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 — акругі. У 1957 годзе адкрыты Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 годзе была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, ААТ «Рэчыцкі метызны завод», хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэчыцкі краязнаўчы музей — знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў цэнтры горада, непадалёк ад гістарычнага гарадзішча і помнікаў архітэктуры канца 19-га стагоддзя—пачатку 20-га. 1 верасня 2006 г. для наведвальнікаў адкрыты аддзелы «Этнаграфія», які складаецца з 3-х залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Ткацтва» і аддзел «Рэчыца на рубяжы XIX—XX стагоддзяў», адкрыта зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
  • Карцінная галерэя.
  • У цэнтры горада знаходзіцца кінатэатр «Беларусь».
  • Летняя канцэртная пляцоўка з амфітэатрам на беразе ракі Днепр.
  • Парк культуры і адпачынку «Перамога»

Гасцініцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гасцінічны комплекс «Рэчыцалюкс».
  • Гасцініца «Рытм».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі заняты дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, «абапіраючагася» на раку Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 313. ISBN 978-83-11-11934-5.
  4. (руск.)  Вынікі перапісу насельніцтва 2009 года па Рэчыцкім раёне
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]