Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Л. Э. Гадлеўскі)
Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1982 (47 гадоў) |
Род дзейнасці | сцэнограф |
Жанр | сцэнаграфія |
Вучоба |
|
Уплыў | Алег Вікенцьевіч Луцэвіч і Альгерд Адамавіч Малішэўскі |
Член у |
Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі (8 ліпеня 1935, г. Менск — 21 ліпеня 1982) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1965 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў А. Луцэвіча, А. Малішэўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1972 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у галіне тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, пераважна на тэлебачанні. Асноўныя творы: афармленне тэлеспектакляў «Цягнік далёкага накірунку», «Жыта», «Перад сном», «Сляды на снезе», «Прыгоды Бураціна», «Гаворыць сёмы паверх», «Навагодняя казка», «Званочкі»; кінаканцэртная праграма «Піянерская турысцкая», а таксама графічныя лісты «Стары Тбілісі», «Батумскі порт», «Стары Мінск».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гадлеўскі Леанард Эдуардавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»