Альгерд Адамавіч Малішэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альгерд Адамавіч Малішэўскі
Дата нараджэння: 8 верасня 1922(1922-09-08)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 лістапада 1989(1989-11-22) (67 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг СССР
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба: Харкаўскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1952).
Вядомыя працы: «Гады вайны», «Салдаты – сыны Радзімы», «Хатынь», «Маці», «Пратэст супраць вайны», «Металургі», «Сяброўкі», «Брыгада», «Партрэт студэнта»
Уплыў: Пётр Котаў[1].
Уплыў на: Анатоль Бараноўскі, Адам Глобус[2], Георгій Скрыпнічэнка[3].
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Альгерд Адамавіч Малішэўскі (нар. 8 верасня 1922, Бабруйск22 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1956 года. Стаў сябрам Союза мастакоў БССР у 1965 годзе. Пісаў карціны ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1981).

У лютым 1988 года прымаў удзел у мастацкай выставе аб'яднаньня «Няміга-17» у Мінску, у «Палацы мастацтваў». Яго твор з гэтай выставы — «Партрэт Арлена Кашкурэвіча» (1968, палатно, алей 120 х 90 см) — зараз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[5].

Сын — Сяргей Малішэўскі — таксама вядомы беларускі мастак.

Зноскі