Маар
Маар (ням.: Maar[1]) — лейкападобнае або цыліндрычнае паглыбленне вулканічнага паходжання, утвараецца на зямной паверхні пры аднаразовым газавым выбуху, які не суправаджаецца выліваннем лавы. Дыяметр да 3200 м, глыбіня 300—400 м. Часта акружаны кальцавым валам з абломкаў горных парод, раздробненых газамі. У вільготным клімаце часта запаўняюцца вадой, утвараючы возера, напрыклад Лахерскае возера ў масіве Эйфель (Германія), возера Павен і Гадзіваль ў Аверні (Францыя).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.3
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маары