Перайсці да зместу

Магероя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магероя
нарв. Magerøya
Ландшафт
Ландшафт
Характарыстыкі
Плошча436,6 км²
Насельніцтва3 201 чал.
Шчыльнасць насельніцтва7,33 чал./км²
Размяшчэнне
71°01′42″ пн. ш. 25°43′15″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаранцава мора
Краіна
Магероя (Нарвегія)
Магероя
Магероя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магероя (нарв.: Magerøya, ) — востраў у Баранцавым моры. Уваходзіць у склад Нарвегіі. Плошча - 436,6 км². Насельніцтва (2012 г.) - 3201 чалавек. На поўначы вострава месціцца мыс Нордкап, які лічыцца найбольш паўночным пунктам Еўропы.

Геаграфія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Магероя месціцца на поўдні Баранцава мора ў 1398 км на паўночны ўсход ад Осла, сталіцы Нарвегіі. На поўдні аддзелены ад мацерыка вузкім пралівам (каля 1,2 км) і фіёрдам Магероя (каля 6,87 км). Праз апошні пракладзены тунэль і шаша, якая злучае востраў з астатняй часткай Нарвегіі. Яшчэ некалькі фіёрдаў разразаюць берагавую лінію і ўдаюцца ўглыб. Унутраныя раёны Магероі пакрыты скальнымі выступамі і раўніннай тундрай. Найбольшая вышыня — 417 м над узроўнем мора.

Прыродны свет сушы бедны. Сярод раслін вылучаюцца карлікавыя бярозы, алешыны. Улетку на скалах гняздуе шмат птушак.

На Магероі знойдзены рэшткі старажытнага чалавека, што жыў каля 10 тысяч гадоў таму. Пісьмовыя крыніцы з'явіліся ў XVI ст. У той час востраў быў населены рыбакамі. У 1553 г. англійскі капітан Стывен Бора адкрыў мыс Нордкап, які палічыў найбольш паўночным пунктам Еўропы.

Падчас II Сусветнай вайны насельнікі Магероі пацярпелі ад нацысцкай акупацыі.

У нашы дні асноўныя віды дзейнасці астравіцян — рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў.