Магноліякветныя
Выгляд
Магноліякветныя | ||||||||||||
Магнолія буйнакветкавая (Magnolia grandiflora) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Magnoliales Bromhead, 1838 | ||||||||||||
|
Магноліякветныя, магноліяпсіды[3] (Magnoliales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Большай часткай дрэвы і хмызнякі. Лісты размешчаны пачаргова, простыя, цэльныя, з прылісткамі ці без іх. Сасуды ёсць ці адсутнічаюць. Кветкі правільныя (актынаморфныя), спіральныя, спірацыклічныя ці цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі шматлікія, часта стужкападобныя і вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя ці вытворныя ад аднабарознага тыпу. Гінецэй большай часткай апакарпны, рэдка паракарпны ці сінкарпны.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сістэмы класіфікацыі APG (1998) і APG II (2003) адносяць парадак у групу Magnoliids і адрозніваюць наступныя сямействы:
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Магноліяпсіды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9. Мн., 1999, С.485
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6