Магнус Вісландэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Магнус Вісландэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1964(1964-02-22)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Рост 194 см
Вага 94 кг
Кідковая рука правая
Пазіцыя лінейны
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар'еру
Маладзёжныя клубы
1973—1979 Сцяг Швецыі Тувэ
Клубная кар’ера[* 1]
1979—1990 Сцяг Швецыі Рэгбергслідс
1990—2002 Сцяг Германіі Кіль 369 (1371)
2002—2005 Сцяг Швецыі Рэгбергслідс 79 (276)
Нацыянальная зборная[* 2]
1985—2004 Швецыя Швецыя 384 (1185)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сландэр (шведск.: Hans Einar Magnus Wislander, нар. 22 лютага 1964, Гётэбарг, Швецыя) — знакаміты шведскі гандбаліст, двухразовы чэмпіён свету, 4-разовы чэмпіён Еўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. У 2000 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі гандболу быў прызнаны найлепшы гандбалістам планеты ў XX стагоддзі[2]. Завяршыў гульнявую кар'еру ў 2005 годзе.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

На клубным узроўні Магнус Вісландер выступаў за «Рэдбергслідс» з роднага Гётэбарга з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 гады, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісландэр двойчы выйграваў Кубак ЕГФ (1998, 2002), а ў 2000 годзе гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клуб саступіў іспанскай «Барселоне».

У складзе «Рэдбергслідса» Вісландэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003), а ў складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Германіі (1994—1996, 1998—2000).

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Усяго за зборную Швецыі ў 1985—2004 гадах Вісландэр правёў 384 матчы (найбольш сярод шведскіх ігракоў)[3] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім больш за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісландэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швецыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісландэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым яго вынікам сталі 9 галоў у браму Іспаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сіднеі (перамога Швецыі 32:25).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Магнус Вісландэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам года.

Зноскі

  1. Magnus Wislander // Кіль — 1904. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Турчина — лучшая гандболистка века // Коммерсантъ. — 20-06-2000. — № 109. — С. 15.
  3. Elit Herrar Stora Grabbar (шведск.) (pdf). Праверана 9 лютага 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]