Магіла ахвяр фашызму (Чкалава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Магіла ахвяр фашызму
Краіна  Беларусь
Вёска Чкалава
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000781шыфр 313Д000781

Магіла ахвяр фашызму — вайсковае пахаванне ў в. Чкалава, Светлагорскі раён.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі пахаваны 24 жыхары. Дзве сям’і былі растраляны за вёскай у 1942 годзе запальваючымі кулямі. У чэрвені 1944 года яшчэ 19 жыхароў былі спалены разам з усёй вёскай у час карнай аперацыі супраць партызан і насельніцтва Рэчыцкай партызанскай зоны. У 1965 годзе на магіле ўсталявана стэла з барыльефнай выявай старога і жанчыны з дзіцём.

Першай ахвярай фашыстаў ў 1941 годзе стаў Павел Міхеевіч Пальчык, які даглядаў пчол. Калі ехалі фашысты, ен узбунтаваў пчол, і тыя наляцелі на фашыстаў. За гэта яго растралялі на месцы.

Перад самым прыходам фашыстаў калгасную жывёлу, машыны, трактары адправілі на Усход.

Жыхары вёскі арганізаваліся ў партызанскі атрад імя Чапаева. Брыгада базіравалася ў раёне в. Вузнаж. Арганізатар — Іван Маісеевіч Шульга. Удзельнікі — Сцяпан Адамавіч Празаровіч, Анатоль Рыгоравіч Юдзенка, Леанід Адамавіч Дземідзенка, Рыгор Адамавіч Шылянок, Леанід Леўкавіч Юдзенка.

У вёсцы арганізавалася невялікая падпольная арганізацыя, арганізатарам якой таксама быў Іван Маісеевіч Шульга. Удзельнікі — Празаровіч Cцяпан Адамавіч, Іван Герасімавіч Васілеўскі, Пятро Стасевіч Галіцкі. Яны здабылі радыё, слухалі Маскву, пісалі лістоўкі ад рукі, распаўсюджвалі сярод аднавяскоўцаў і ў суседніх вёсках. Мелі сувязь з партызанамі. У 1942 годзе немцы арыштавалі іх і завезлі ў Васілевіцкую камендатуру. Праз некаторы час яны былі расстляны ва ўрочышчы Рубанцы за Васілевічамі.

Партызаны наносілі удары по ворагу, таму немцы арганізавалі некалькі карных экспедыцый і ў 1942 годзе расстралялі сем’і Пінчук і Кульганік.

У чэрвені 1943 года немцы, адыходзячы на захад, сталі паліць навакольныя вёскі. Жыхары Чкалава пачалі выбірацца ў лес і будаваць там зямлянкі, забралі туды і адзенне і скаціну. Але многія старыя засталіся ў вёсцы. 17 чэрвеня 1943 года немцы прачосвалі лес. Сустракаючы людзей, лавілі і вялі ў вёску. Некаторых расстрэльвалі ў зямлянках. Людзей, прыведзеных з леса, і тых, якія былі у вёсцы, фашысты сагналі ў хлеў і падпалілі яго.

21 лістапада 1943 года байцы 354 стралковай дывізіі 1203 стралковага палка з удзелам партызанскага атрада імя Кірава вызвалілі в. Чкалава[1].

Зноскі

  1. Магіла ахвяр фашызма в. Чкалава(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.