Магілёўская бальніца №1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Магілёўская бальніца №1
Kastryčnicki District, Mogilev, Belarus - panoramio (648).jpg
Размяшчэнне
Дата заснавання 31 жніўня 1972
Галоўны ўрач Віктар Сяргеевіч Клачкоў
Характарыстыкі
Супрацоўнікаў 1000
   Урачоў 170
Спальных месцаў 750
Каардынаты

Магілёўская бальніца № 1 (Лаўсанаўская) — бальніца ў Магілёве. Размешчана па вул. Акадэміка Паўлава, 2, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. Побач знаходзіцца Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер.

З’яўляецца шматпрофільнай спецыялізаванай лячэбна-прафілактычнай установай на 750 коек для аказання кругласутачнай стацыянарнай медыцынскай дапамогі па ўсіх асноўных раздзелах медыцыны: тэрапія і кардыялогія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, інфекцыйная паталогія.

У бальніцы працуе больш за 1000 супрацоўнікаў. Штогод лячэнне праходзіць звыш 28000 чалавек, выконваецца больш за 1000 аперацый, прымаецца больш за 3000 родаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе ў раёне Слаўгарадскай шашы на ўскраіне горада каля ляснога масіва распачата будаўніцтва бальніцы КСВ на 930 коек. 31 жніўня 1972 года загадам абласнога аддзела аховы здароўя медслужба камбіната сінтэтычнага валакна перайменавана ў медсанчастку КСВ.

24 кастрычніка 1974 года інфекцыйнае аддзяленне бальніцы прыняло першага хворага. З лістапада 1974 года паступова адкрываюцца аддзяленні бальніцы. У 1977 годзе медыка-санітарная частка КСВ складалася са стацыянара на 900 коек, паліклінікі на 600 наведванняў і 13 пунктаў аховы здароўя. У стацыянары разгорнута 19 лячэбных аддзяленняў і 16 спецыялізаваных кабінетаў.

У 1989 годзе ўведзены ў эксплуатацыю корпус аднаўленчага лячэння, дзе размясціліся: фізіятэрапеўтычнае аддзяленне з бальнеалячэбніцай і 2 неўралагічныя аддзяленні.

Галоўныя ўрачы[правіць | правіць зыходнік]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Маюцца наступныя стацыянарныя лячэбныя аддзяленні:

  • артапедычнае аддзяленне;
  • хірургічнае аддзяленне;
  • практалагічнае аддзяленне;
  • акушэрскія аддзяленні;
  • два гінекалагічныя аддзяленні;
  • тэрапеўтычнае аддзяленне
  • два кардыялагічныя аддзяленні;
  • два неўралагічных аддзяленні;
  • аддзяленні нефралогіі і гемадыялізу;
  • дзіцячае інфекцыйнае боксавае аддзяленне;
  • рэнтгеналагічнае аддзяленне, у тым ліку і кабінет камп’ютарнай тамаграфіі;
  • аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі (ультрагукавыя даследаванні, эндаскапічныя даследаванні);
  • клініка-дыягнастычная лабараторыя (абсталявана сучаснымі шматфункцыянальнымі аналізатарамі і выконвае шырокі спектр даследаванняў);
  • фізіятэрапеўтычнае аддзяленне;
  • аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, у тым ліку «Кабінет лячэння болю» і кабінет «Лазернай тэрапіі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]