Віктар Панцялеевіч Ісачкін
Віктар Панцялеевіч Ісачкін | |
---|---|
Нараджэнне |
19 ліпеня 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Віктар Панцялеевіч Ісачкін (нар. 19 ліпеня 1960, Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай). Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам акушэрам-гінеколагам медсанчасці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, загадчыкам родавага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе, галоўным урачом установы аховы здароўя «Медыка-санітарная часць Магілёўскага вытворчага аб’яднання „Хімвалакно“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].
Зноскі
- ↑ ИСАЧКИН ВИКТОР ПАНТЕЛЕЕВИЧ Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаполлі
- Выпускнікі БДМУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Акушэры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання