Магілёўскі абласны суд
Выгляд
| Магілёўскі абласны суд | |
|---|---|
| | |
| Інстанцыя | суд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі |
| Юрысдыкцыя | Магілёўская вобласць |
| Мовы справаводства | беларуская і руская |
| Кіраўніцтва | |
| Старшыня | Ігар Браніслававіч Прошка |
| Зала пасяджэнняў | |
| Месцазнаходжанне | Магілёў |
| Адрас | 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 85 |

Магілёўскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Магілёве па адрасе вул. Першамайская, 85.
Магілёўскі абласны суд складаецца з 22 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Браніслававіч Прошка (старшыня)
- Сяргей Анатольевіч Конеў (першы намеснікі)
- Святлана Віктараўна Бурака (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах)
- Аляксандр Пятровіч Раманаў (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)
Зноскі
- ↑ Структура судов / Областной суд Архівавана 19 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Старонка Магілёўскага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Архівавана 12 кастрычніка 2018.