Перайсці да зместу

Мадара Паламейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадара Паламейка
лат.: Madara Palameika
Род дзейнасці кідальнік кап'я
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1987(1987-06-18)[1] (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадара Паламейка (латыш. Madara Palameika; нар. 18 чэрвеня 1987 г., Талсі) — латвійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў кіданні дзіды. Паламейка з’яўляецца ўладальніцай нацыянальнага рэкорду Латвіі ў кіданні дзіды (66,15 м). У 2007 годзе яна выйграла бронзавы медаль на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, у 2009 годзе стала чэмпіёнкай аналагічнага турніру. У 2012 годзе Паламейка прадстаўляла Латвію на Алімпійскіх гульнях.

Нарадзілася ў спартовай сям’і. Мае сясцёр Байбу і Еву.

Кіданнем дзіды пачала займацца ў дзевяць гадоў пад кіраўніцтвам свайго бацькі Гінтса Паламейкса. У 2005 годзе яна выступала на сваім першым буйным міжнародным турніры — чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, але не здолела пераадолець кваліфікацыю. У 2006 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Пекіне Паламейка зноў не здолела прайсці кваліфікацыю. У 2007 годзе яна заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі ў Дэбрэцэне. На наступным моладзевым чэмпіянаце Еўропы, які прайшоў у 2009 годзе ў Каўнасе, Мадара выйграла золата з вынікам 64,51 метра, усталяваўшы новы нацыянальны рэкорд Латвіі і рэкорд турніру. У 2010 і 2012 гадах Паламейка двойчы ўдзельнічала ў фіналах чэмпіянатаў Еўропы, абодва разы займаючы 8-е месцы, а ў 2011 годзе заняла 11-е месца на чэмпіянаце свету ў Тэгу. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане яна паспяхова пераадолела кваліфікацыю і ў фінале з вынікам 60,73 метра заняла восьмае месца. 26 чэрвеня 2014 года на Кубку Яніса Лусіса ў Елгаве Паламейка абнавіла асабісты і нацыянальны рэкорды, кінуўшы дзіду на 66 метраў і 15 сантыметраў. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 2014 года ў Цюрыху Мадара заняла чацвёртае месца. У 2014 годзе Паламейка была прызнана лепшай лёгкаатлеткай Латвіі.

25 ліпеня 2015 года выйграла этап Брыльянтавай лігі ў Лондане з вынікам 65,01 м, апярэдзіўшы на 1 см Барбару Шпотакову з Чэхіі. Заняла 3-е месца ў агульным рэйтынгу сезона Брыльянтавай лігі 2015 года.

У сезоне Брыльянтавай лігі 2016 года трымала тры перамогі. На шостым этапе яна выйграла з лепшым вынікам сезона ў свеце (65,68 м), стаўшы таксама лідэрам Брыльянтавай лігі сярод кідальнікаў дзіды. На чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Амстэрдаме засталася на 7 месцы. На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра М. выйшла ў фінал, але заняла толькі 10-е месца (60,14 м). Пасля Алімпійскіх гульняў выйграла чарговы этап Брыльянтавай лігі ў Лазане з вынікам 65,26 м, умацаваўшы лідэрства ў агульным заліку. На апошнім этапе Брыльянтавай лігі 2016 года ў Бруселі зноў перамагла, на гэты раз устанавіўшы рэкорд Латвіі (66,18 м) і забяспечыўшы такім чынам перамогу ў агульным рэйтынгу сезона. Гэта найвышэйшае дасягненне латвійскіх спартсменаў на гэтым спаборніцтве.

На ЧС-2019 у горадзе Доха не выйшла ў фінал, заняўшы 18-е месца ў агульным заліку (59,95 м).

Зноскі

  1. Madara Palameika // World Athletics database