Мазжачок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазжачок
Cerebellum NIH.png
Прэпарат мозгу чалавека, чырвоным выдзелены мазжачок
Лацінская назва Cerebellum
Сістэма Цэнтральная нервовая
Кровазабеспячэнне верхняя, пярэдняя і задняя ніжнія мозачкавыя артэрыі
Вянозны адток верхняя і ніжняя вены чарвяка мазжачка, верхнія і ніжнія вены мазжачка
Каталогі MeSH?Gray?

Мазжачок (лац. cerebellum - літаральна «малы мозг») — аддзел галаўнога мозгу хрыбетнікаў, які адказвае за каардынацыю рухаў, рэгуляцыю раўнавагі і цягліцавага тонусу. У чалавека размяшчаецца ззаду даўгаватага мозгу і вароліева моста, пад патылічным долямі паўшар'яў галаўнога мозгу. З дапамогай трох пар ножак мазжачок атрымлівае інфармацыю з кары галаўнога мозгу, базальных гангліяў экстрапіраміднай сістэмы, ствала галаўнога мозгу і спіннога мозгу. У розных таксонаў хрыбетнікаў ўзаемаадносіны з іншымі аддзеламі галаўнога мозгу могуць вар'іравацца.