Вена (анатомія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема вянознай сістэмы чалавека.

Ве́на — крывяносны сасуд, па якім кроў рухаецца да сэрца. Вены атрымліваюць кроў з капіляраў. Вены аб'ядноўваюцца ў вянозную сістэму, частка сардэчна-сасудзістай сістэмы. Сасуды, па якіх кроў цячэ ад сэрца, завуцца артэрыямі.

Не ва ўсіх выпадках па венах цячэ вянозная кроў, насычаная вуглякіслым газам, гэтак жа як па артэрыях не заўсёды цячэ артэрыяльная (узбагачаная кіслародам) кроў. Напрыклад, лёгачныя вены нясуць да сэрца ўзбагачаную кіслародам кроў, а лёгачная артэрыя нясе вянозную кроў ад сэрца да лёгкіх. Гэта ж адносіцца і да пупочных венаў у плодзе.

У некалькіх сістэмах назіраецца падзел вен на капілярную сетку і паўторнае зліццё, напрыклад у партальнай сістэме печані (варотная вена) і ў гіпаталамусе.

Найважнейшыя вены[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшыя вены арганізма:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]