Майкл Голд
Майкл (Майк) Голд | |
---|---|
Michael Gold | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Itzik (Itzhok, Isaac) Granich |
Псеўданімы | Michael Gold |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1967[2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | ЗША |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, раманіст, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык |
Кірунак | пралетарская літаратура[d] |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Голд (таксама Майк Голд, англ.: Michael Gold; 12 красавіка 1894, Нью-Ёрк — 14 мая 1967, Тэра Інда, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, крытык і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Голд нарадзіўся ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Бесарабіі на Ніжнім Істсайдзе Манхэтэна. Яго бацька - Хаім Граніч - быў маляром, які застаўся калекай у выніку падзення з будаўнічых рыштункаў; пасля няўдалай спробы заняцца пашыўным бізнесам, ён быў вымушаны падтрымліваць чацвярых дзяцей дробязным вулічным гандлем; маці - Гітл Шварц - была хатняй гаспадыняй. У школе Голд змяніў імя на Ірвінг (Irving), затым на больш амерыканізаваным Ірвін (Irwin), і толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку журналісцкай кар'еры - у 1921 годзе - узяў псеўданім Майкл Голд.
Змяніў шмат прафесій. Удзельнічаў у левым палітычным руху ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1916 годзе.
Апублікаваў зборнік апавяданняў і вершаў «120000000» (120 Million, 1929), кнігу «Ярэі без грошай» (Jews Without Money, 1930), зборнік публіцыстычных прац «Зменім свет!»[3][4] (Change the World!, 1936), зборнік артыкулаў «Полыя людзі»[5] (The Hollow Men, 1941), цыкл вершаў «Вясна ў Бронксе» (Spring in the Bronx, 1952). Аўтабіяграфічны раман «Яўрэі без грошай»[6] (1930), пры жыцці аўтара перакладзены на 14 моў, паклаў пачатак «амерыканскаму пралетарскаму раману». Сярод іншых твораў - першая манаграфія, прысвечаная творчасці Давіда Бурлюка «Давід Бурлюк: мастак-даследчык, бацька рускага футурызму» (David Burliuk: Artist-scholar, Father of Russian Futurism, 1944).
Зноскі
- ↑ https://www.spartacus-educational.com/USAgold.htm
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119089548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
- ↑ Michael Gold. Change the World! Full text at the Internet Archive.
- ↑ Walt Carmon. Gold Against the (Bourgeois) World. The New Masses, Feb. 9, 1937.
- ↑ Samuel Sillen. The Merchants of Alibis. The Hollow Men, by Michael Gold. The New Masses, May 6, 1941.
- ↑ Michael Gold. Jews Without Money Full text at the Internet Archive.
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Манхэтэне
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў акрузе Марын
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Пісьменнікі ЗША
- Англамоўныя пісьменнікі
- Журналісты ЗША
- Камуністы ЗША
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі