Майсей Сроліевіч Шухман
Майсей Сроліевіч Шухман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1862[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Омск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майсей Сроліевіч (Ізраілевіч) Шухман (1862, Пінск — 1941, Омск) — расійскі архітэктар і інжынер у грамадзянскім будаўніцтве[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пінску. Выхоўваўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. У 1883 годзе паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў і, па сканчэнні ў 1889 годзе курса, быў прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе быў прызначаны памочнікам Акмалінскага абласнога архітэктара.
Са жніўня 1889 года жыў у Омску.
У 1898—1907 гадах займаў пасаду Акмалінскага абласнога архітэктара.
У 1907 годзе сышоў са службы, жыў на даходы ад уласных дамоў і прыватных заказаў. У 1919 годзе зноў паступіў на службу. У 1920-х гадах служыў у камунальным аддзеле гарадской гаспадаркі ва Упраўленні будаўнічага кантролю. У 1925—1929 гадах займаў пасаду акруговага інжынера. Стварыў праект і каштарыс тыпавых школ для аддзела адукацыі (1931), распрацаваў праект двухпавярховага жылога дома на каменным падмурку (1930). Уваходзіў у склад розных камісій, якія вырашалі лёс старых будынкаў.
Памёр у Омску ў 1941 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У 1898—1907 гадах М. Шухман к статусе Акмалінскага абласнога архітэктара будаваў цэрквы і школы ў новых пасёлках. У Омску пабудаваў будынкі Омскай гарадской думы (сумесна з М. Я. Вараксіным )[4], Дзяржбанка, Кантрольнай палаты і шэрагу незахаваных да нашага часу будынкаў. Прымаў удзел у будаўніцтве Архірэйскага дома, галоўнага корпуса Абшчыны Казанскай Божай Маці. Бясплатна складаў праекты і каштарысы для будаўніцтва цэркваў і школ, якія фінансуюцца з Фонду імя імператара Аляксандра III. Архітэктару належыць аўтарства яшчэ некалькіх збудаванняў у Омску (прыбытковыя дамы Н. Гутэрмахера, С. Кадыша, царква ў імя Міхаіла Клопскага).
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]- перабудова гандлёвага дому купца С. М. Калпакова на Любінскім праспекце (цяпер вул. Леніна , 19)
- будынак Омскай гарадской думы (цяпер вул. Думская, 1; сумесна з М. Я. Вараксіным )
- будынак Дзяржаўнага банка (цяпер завулак Банкаўскі, 1/вуліца Пяўцова, 6; сумесна з М. Я. Вараксіным )
- будынак Кантрольнай палаты (цяпер вул. Інтэрнацыянальная, 6)
- кіраўніцтва будаўніцтвам Архіерэйскага дома (цяпер вул. Леніна , 2)[5]
- кіраўніцтва будаўніцтвам галоўнага корпуса абшчыны Казанскай Божай Маці (цяпер вул. Вароўскага, 134)
- прыбудова канцэртнай залы да будынка Грамадскага сходу (цяпер вул. Леніна , 25)
- прыбытковы дом Н. А. Гутэрмахера і Лермана (цяпер вул. 10 гадоў Кастрычніка, 44)
- прыбытковы дом С. Кадыша і Лермана (цяпер вул. 10 гадоў Кастрычніка, 11)
- царква Міхаіла Клопскага (не захавалася)[6]
Зноскі
- ↑ https://viewer.rusneb.ru/ru/005289_000028_4D34F934-46BA-4F3C-BF29-1201DEBDA0F9?page=396&rotate=0&theme=white
- ↑ а б http://www.omch.ru/pages/odinnadtsataja-lektsija
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
- ↑ История здания Городской Думы (руск.)
- ↑ Омск. Церковь Благовещения Пресвятой Богородицы при бывшем Архиерейском доме (руск.)
- ↑ Омск. Церковь Михаила Клопского (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Майсей Сроліевіч Шухман на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Омску
- Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Омска
- Архітэктары Расійскай імперыі