Омская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Омская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 7 снежня 1934
Кіраўнік Aleksandr Burkov[d]
Насельніцтва
  • 1 831 881 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 139 700 км²
Омская вобласць на карце
Часавы пояс OMST і Asia/Omsk[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-OMS
Код аўтам. нумароў 55
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Омская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўднёвым захадзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Омск. Створана 7 снежня 1934 года, сучасныя межы набыла ў 1943 годзе.

Агульная колькасць насельніцтва — 2046.6 тыс.чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 14,6 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,0 % (2005). Прыкладна палова насельніцтва вобласці, 1,1 млн чал., жыве ў адміністрацыйным цэнтры г. Омск, на поўдні вобласці. Бо́льшая частка астатняга насельніцтва жыве ўздоўж галоўных транспартных восяў: транссібірскай чыгуначнай магістралі, якая перасякае вобласць з захаду на ўсход, і ракі Іртыш, якая цячэ з поўдня на поўнач. Гэты «транспартны крыж» намаляваны на гербе вобласці.

Омская вобласць мяжуе з Казахстанам на поўдні, з Цюменскай вобласцю на захадзе і поўначы, Новасібірскай і Томскай абласцямі на ўсходзе.

Тэрыторыя вобласці распасціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захада на ўсход. Галоўная водная артэрыя — Іртыш і яе прытокі Ішым, Ом, Оша, Тара. Возера Эбейты. Вобласць размешчана на Заходне-Сібірскай раўніне, што абумоўлівае плоскі рэльеф. На поўдні — стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы. Глебы пясчаныя, глеістыя. Уздоўж Іртыша, у г. зв. Прыіртышшы, назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і яравым ландшафтам. Тут жа самыя ўрадлівыя землі рэгіёна.

Клімат рэзка кантынентальны: зіма халодная, сонечная і снежная, лета спякотнае, сухое. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +19 °C, з тыповымі адхіленнямі да −35 °C і +35 °C, адпаведна. Ападкаў 300−400 мм у год.

Насельніцтва 2046,6 тыс. чалавек (2005), з якіх у гарадах пражываюць 69,0 %. Нацыянальны склад: рускія (83,5 %), казахі (3,9 %), украінцы (3,7 %), немцы (3,7 %) і татары (2,3 %).

Падзяляецца на 32 раёна. Буйнейшы горад: Омск.


Буйныя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]