Македонская грэкакаталіцкая царква
Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца візантыйскага абраду, гэта значыць належыць да ліку грэкакаталіцкіх цэркваў. Прыходы царквы размешчаны на тэрыторыі Паўночнай Македоніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква была ўтворана ў 1918 годзе, калі пасля ўтварэння Каралеўства Югаславія, Святы Прастол заснаваў апостальскі экзархат для невялікай групы македонскіх каталікоў візантыйскага абраду. У 1924 годзе экзархат быў ліквідаваны, а большасць македонскіх грэкакатолікаў эмігравала ў Балгарыю. Экзархат ізноў адноўлены ў 2001 годзе, у незалежнай Македоніі.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Македонская грэкакаталіцкая царква мае статус апостальскага экзархата. Біскуп Скоп'я лацінскага абраду ў той жа час выконвае функцыю апостальскага экзарха візанта-каталікоў. З 2005 года дыяцэзію Скоп'я і грэкакаталіцкі экзархат Македоніі узначальвае біскуп Кіра Стаянаў. Экзархат налічвае каля 15 тысяч вернікаў, 7 прыходаў, аднаго біскупа і 13 святароў[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Annuario Pontificio 2013 Архівавана 6 кастрычніка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Статыстыка царквы на сайце http://www.gcatholic.org
- Статыстыка царквы на сайце catholic-hierarchy