Максім Ігаравіч Фяшчук
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Ігаравіч Фяшчук | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 лістапада 1985[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Максім Фяшчук (нар. 25 лістапада 1985, Броды, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у родным горадзе, пазней адправіўся ў львоўскае вучылішча фізічнай культуры. Трапіўшы ў сістэму львоўскіх «Карпат», прайшоў шлях ад рэзервовых і дублюючых каманд да асноўнай. 14 сакавіка 2004 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць кіеўскага «Арсенала» (0:0). Усяго за «Карпаты» згуляў у 132 матчах і забіў 32 галы.
У студзені 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з сімферопальскай «Таўрыяй». У складзе каманды стаў уладальнікам Кубка Украіны. У канцы 2013 года пакінуў крымскі клуб па заканчэнні кантракта, і з 2014 года пачаў выступаць за «Гаверлу» з Ужгарада. Па заканчэнні сезона 2014/15 пакінуў закарпацкі клуб з-за фінансавых праблем, і ў ліпені 2015 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра». У канцы 2015 года пакінуў казахстанскі клуб.
У пачатку 2016 года падтрымліваў форму з віннікаўскім «Рухам» і днепрадзяржынскай «Сталлю», а ў сакавіку стаў іграком малдаўскай «Дачыі». У лютым 2017 года, пакінуўшы «Дачыю», зноў накіраваўся ў Казахстан, далучыўшыся да клуба «Тараз». У 2018 годзе вярнуўся ва Украіну і дапамог кіеўскаму «Арсеналу» выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Выкарыстоўваўся ў якасці асноўнага нападніка да ліпеня, калі трэнерскі штаб вырашыў адмовіцца ад паслуг іграка[3]. Аднак, Фяшчук адмовіўся разрываць кантракт, таму фармальна заставаўся іграком «Віцебска» да канца сезона[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 годзе ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату свету ў Нідэрландах, а ў 2006 годзе стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы ў Партугаліі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі Украіны: 2017/18
Уладальнік Кубка Украіны: 2010
Срэбраны прызёр чэмпіянату Малдовы: 2015/16
Срэбраны прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2006
Зноскі
- ↑ Maksym Feshchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Украинский нападающий и российский защитник стали игроками "Витебска"
- ↑ Сергей Ясинский: "Мы решили отказаться от нескольких опытных футболистов - Фещука и Рыжкова"
- ↑ «Витебск» неудачно подписал возрастного украинца, а теперь не может от него избавиться – дело в деньгах
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Бродах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Арсенал Кіеў
- Ігракі ФК Тараз
- Ігракі ФК Дачыя Кішынёў
- Ігракі ФК Шахцёр Караганда
- Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
- Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
- Ігракі ФК Карпаты Львоў
- Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў
- Ігракі ФК Галічына-Карпаты