Макурдзі
Выгляд
| Населены пункт | |
| Макурдзі | |
|---|---|
| 7°43′50″ пн. ш. 8°32′10″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1927 |
| Вышыня цэнтра | 104 м |
| Часавы пояс | UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 44 |
| Паштовы індэкс | 970001–972281 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Макурдзі (англ.: Makurdi) — горад у цэнтральнай частцы Нігерыі, на рацэ Бенуэ, прытоку ракі Нігер. Адміністрацыйны цэнтр штата Бенуэ.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва горада складае 319 797 чалавек (2007; 72 тысячы ў 1975).
Горад з’яўляецца транспартным вузлом на скрыжаванні Усходняй чыгуначнай магістралі Порт-Харкорт — Кадуна і аўтадарог. Рачны порт на рацэ Бенуэ. Аўтобуснымі рэйсамі злучаны з навакольнымі гарадамі.
Значны гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (ямс, кунжут).
У горадзе знаходзіцца паветраная ваенная база Нігерыі. 2 універсітэты: Універсітэт Бенуэ і Cельскагаспадарчы федэральны ўніверсітэт.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макурдзі
