Мак-Ларэн (аўтагоначная каманда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

McLaren («Мак-Ларэн», поўная назва з 2015 года McLaren Honda, «Мак-Ларэн Хонда») — брытанская аўтагоначная каманда, што ўяўляе сабой падраздзяленне аўтамабільнай кампаніі McLaren. У розны час каманда брала ўдзел і перамагала ў розных аўтаспартыўных спаборніцтвах, пяць разоў выйгравала спаборніцтвы CanAm, тройчы выйгравала 500 міль Індыянапаліса, па адным разе ў гонках 24 гадзіны Ле-Мана і 12 гадзін Себрынга, у наш час каманда сканцэнтравана на ўдзеле ў чэмпіянаце свету Формулы-1, дзе 8 разоў заваёўвала Кубак Канструктараў.