Маладзёжная арганізацыя «Фаланстэр»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фаланстэр
Falanster logo.svg
Місія Дапамагаем развіваць грамадзянскія супольнасці праз сацыяльную, культурную і асветніцкую дзейнасць
Дата заснавання 23 снежня 2010
Тып сацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, асвета
Старшыня Праўлення Міхаіл Волчак
Сайт falanster.by

Моладзевая арганiзацыя "Фаланстэр" — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з'явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Арганiзацыя ставiць сваёй мэтай стварэнне асновы i ўмоў для ўстойлiвага развiцця асветнiцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лiчбавых тэхналогiй у жыццi людзей i супольнасцяў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кiрункi дзейнасці:

  • захаванне адкрытых і свабодных ведаў,
  • дапамога розным супольнасцям у наладжваннi ўнутраных камунікацый з выкарыстаннем адкрытага праграмнага забеспячэння,
  • падтрымка юрыдычных інструментаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз,
  • арганізацыя інтэлектуальных публічных мерапрыемстваў.

Арганізацыя з'яўляецца сузаснавальнікам Young Pirates of Europe

Клубы[правіць | правіць зыходнік]

На базе "Фаланстэра" iснуе шэраг адукацыйных клубаў.[1]

Першы Друпал Дзень у Мінску

Drupal-клуб[правіць | правіць зыходнік]

Drupal-клуб — клуб па вывучэннi сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр[2] і Каталог могілак. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal.

Феміда Фаланстэра[правіць | правіць зыходнік]

Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».

Linux-клуб[правіць | правіць зыходнік]

Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якiя паўстаюць падчас працы з Linux-сiстэмамi.

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta[правіць | правіць зыходнік]

Кібер Кінабункер - клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці. На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусi ў глабалізаваным лічбавым свеце.

800x600[правіць | правіць зыходнік]

800x600 - клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам. На базе клуба разглядаюцца:

  • адкрытыя аперацыйныя сістэмы,
  • праграмы з адкрытым зыходным кодам,
  • гульні па-за залежнасцю ад платформы,
  • цікавыя девайсы.

Мэш-клуб[правіць | правіць зыходнік]

Мэш-клуб - клуб па вывучэннi і развіццi вайфай і мэш-сетак у беларускiм грамадстве. На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі i iх практычнае прымяненне.

Ars nova. Лічбавае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Ars nova. Лічбавае мастацтва - клуб па вывучэннi open source графічных праграм. На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp i InkScape.

Моўныя клубы (англійская, нямецкая)[правіць | правіць зыходнік]

The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы. Асноўныя прынцыпы клуба:

  • адукацыя, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі,
  • ролевая структура для актыўнага ўдзела кожнага навучэнца,
  • самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.),
  • праца ў камандзе і ўзаемадапамога,
  • ацэнка сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў.

Wild.de - клуб рыторыкі нямецкай мовы.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Праекты "Фаланстэра" — увасабленне розных кiрункаў дзейнасцi арганiзацыi з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты "Фаланстэра" будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

Вікіфiкацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вікіфiкацыя - праект арганiзацыi, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусi (мерапрыемствы ў розных гарадах i мястэчках краiны[3], прыцягненне валанцёраў[4][5][6], праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кiрунка).

Перыядычна "Фаланстэр" ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.[7]

Прэзентацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Мінску

У 2016 г. скончана праца па стварэннi «Вікі-дапаможніка» - брашуры-iнструкцыi для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі[8]

"Фаланстэр" падтрымлiвае мiжнародны конкурс "Віківясна-2016"[9]

Дапаможнік раварыста[правіць | правіць зыходнік]

У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста», мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.[10]

"Дапаможнік" выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.[11]

У 2014 г. была створана новая версiя «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе "Дапаможнік" быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелi, Магiлёве, Брэсце, Гродне, Вiцебску, Бабруйску).[12][13][14][15][16]

Кампанія «Мяняй правілы!»[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.[17]

Drupal-злёт[правіць | правіць зыходнік]

Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з'яўляецца развiццё Drupal-супольнасцi Беларусi. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёце[18] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.[19]

Турнір Нефармалаў[правіць | правіць зыходнік]

Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей.Турнір Нефармалаў прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.[20]

Удзел у Руху адкрытых дадзеных[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 г. "Фаланстэр" далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя дадзеныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.[21][22][23][24]

Філіял Творчыя Суполкі[правіць | правіць зыходнік]

Poster for open CC affiliate in Belarus

У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусi. "Фаланстэр" выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.[25]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Глядзець яшчэ[правіць | правіць зыходнік]


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы
  2. Пірацкі Цэнтр Беларусі
  3. Білоруські, українські, молдовські та башкирські вікіпедисти зустрілися в Мінську. wikimediaukraine.wordpress.com. Праверана 5 красавiка 2016 года.(укр.) 
  4. Спрычыніцца да вопыту чалавецтва: у Мінску ахвотных вучаць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю. eurobelarus.info/. Праверана 9 красавiка 2016 года.(бел.) 
  5. Вікіфікацыя ў Дзень ведаў. budzma.by/. Праверана 9 красавiка 2016 года.(бел.) 
  6. Кто здесь правит?. zn.sb.by/. Праверана 5 красавiка 2016 года.(руск.) 
  7. Вікі-дзень у Фаланстэры
  8. Валянтэры здалі ў друк беларускамоўны Вікі-дапаможнік. www.svaboda.org/. Праверана 5 красавiка 2016 года.(бел.) 
  9. Распачаўся конкурс «ВікіВясна-2016». budzma.by/. Праверана 5 красавiка 2016 года.(бел.) 
  10. Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі?
  11. Я буду долго гнать велосипед? // 7 дней № 28 от 11 июля 2013 года
  12. Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста»
  13. Рэпартаж з Гародні. Радыё Рацыя
  14. «Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0»
  15. Велосипедисты будут менять правила.
  16. «Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі
  17. Як размаўляць з чыноўнікамі і змяніць правілы для ровараў. greenbelarus.info. Праверана 9 красавiка 2016 года.(бел.) 
  18. В Минске пройдет очередной Drupal-слет 15-16 декабря
  19. При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ
  20. Відэа з Турніра Нефармалаў-3
  21. Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакументах
  22. День открытых данных в Минске
  23. Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя?
  24. Обновился сайт "Узнагароды Беларусі"
  25. Презентация белорусского филиала Творческих Общин

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная старонка