Супольнасць Забей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Супольнасць Забей
Лідар Mr. Zabej
Дата заснавання 17 чэрвеня 2006
Штаб-кватэра Мінск, Рэспубліка Беларусь
Краіна
Ідэалогія сацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, эксперыментальныя праекты
Дэвіз «Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!»
Сайт www.zabej.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супольнасць Забей (магчымыя варыянты Забей!, «Забей», «Забей!», Zabej, ZABEJ, сінонімы Забей-група, Забей-супольнасць) — аўтаномны маладзёжны рух, які ўзнік у Рэспубліцы Беларусь у сярэдзіне 2006 года. Яго мэтай з'яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай публічнай пляцоўкі для рэалізацыі і развіцця патэнцыялу актыўных людзей.

Зараз супольнасць «Забей!» працуе ў фармаце маладзежнай арганізацыі Фаланстэр.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе грамадзянская ініцыятыва «Час» прыпыняе сваю дзейнасць. Летам 2006 года рух аднаўляе актыўную дзейнасць пад новай назвай «Забей!» і практычна поўнасцю захоўвае першапачатковы склад. Гэта было адзначана правядзеннем першага дваровага турніра па футболу. Пазней з'яўляецца часопіс «Zabej!Info», праэкты «Пошук», «Хапун», «Кінабункер», «Мы — дзецям!» і г.д.[1][2].

Дваровы футбольны турнір, Вілейка, 2009

Сутнасць назвы[правіць | правіць зыходнік]

На погляд удзельнікаў супольнасці, назва адлюстроўвае ступень грамадзянскай і палітычнай актыўнасці моладзі ў Беларусі. На слэнге слова «забіць» азначае «адмахнуцца», «заплюшчыць вочы на штосьці», «кінуць пра што-небудзь думаць». «Забіць» на ўсё, калі і так на ўсё ўжо «забіта» — іранічныя адносіны ўдзельнікаў супольнасці да абыякавасці, якая існуе ў грамадстве. «Забіць» можна на тое, што старое, лядашчае, не падлягае рамонту. Але можна «Забіць» і месца ў гісторыі — гэта значыць, рабіць «Гісторыю» як рабілі яе ў 41 па 45 год.[3].

Мэта і прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай мэтай супольнасць з'яўляецца стварэнне новых правілаў у грамадстве, новых каштоўнасцей, іншай рэальнасці на практыцы. Канчатковая мэта — фармаванне новага праекту краіны. Пакрокавыя задачы — гэта разбурэнне старой недзеяздольнай структуры грамадства, яго кланавай прыроды, кумаўства і іншых перажыткаў, якія затрымліваюць сацыяльнае і палітычнае развіццё, ініцыятыву. Супольнасць Забей захавала асноўныя прынцыпы «Часу»: актыўнасць, салідарнасць, крытычнасць, альтэрнатыўнасць, упартасць, прамое дзеянне. Палітычныя і рэлігійныя погляды не іграюць вырашальнай ролі. Супольнасць Забей прапаноўвае ацэньваць сябе і іншых па ўчынках.

Банер Забей

Лозунгі[правіць | правіць зыходнік]

  • Забей на ўсё! — адлюстроўвае становішча сучаснага беларускага грамадства. Іранізуе над пасіўнасцю людей, асабліва моладзі, у адносінах да падзей у краіне.
  • DIY! Футбол! Парадак! (вар. DIY! Футбол! Самаарганізацыя!) — выказвае пазітыўныя дзеянні супольнасць: ствараць новы парадак рэчаў праз самвыдат, футбол, кінапрагляды і г.д.
  • Глядзім! Думаем! Дзейнічаем! — лозунг «Кінабункера», які адлюстроўвае актыўны і крытычны падыход да прагляду відэаматэрыялаў (фільмы, рэпартажы і інш.).
  • Вернем футбол вуліцы! — падкрэслівае прыхільнасць адкрытай прасторы, да дваровага, свабоднага футболу, дзе можна ўдзельнічаць максімальна проста, без бюракратычных і фінансавых бар'ераў мноству людзей.

Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Футбол[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Турніру Пассіянарыяў, 2010

Дваровы футбол па версіі Забей у Мінску і наваколлі пачаўся ў 2006 годзе [4]. Днём народзінаў лічыцца 17 чэрвеня 2006 года, калі ў Мінску ўпершыню прайшлі адборачныя гульні турніра па Фрунзенскаму раёну [5]. У 2007 годзе геаграфія турніру не змяняецца, але павялічваецца колькасць камандаў. У 2008 годзе турнір выходзіць у рэгіёны: праходзяць адборачныя туры ў Гродна і Гомелі [6]. Асноўныя ўдзельнікі дваровага турніру Забей — моладзь 16-23 год[3]. Пра турнір паведамляецца пры дапамозе афіш, якія расклейваюць актывісты «Забей», праз сайт і сацыяльныя сеці. Гульні праходзяць у 1-2 дні. Спачатку праводзяцца адборачныя туры, затым гарадскія і рэспубліканскі фіналы. У агульнай складанасці за сезон у гульнях прымаюць удзел 100—150 камандаў. За 2008 год сыграна каля 1500 матчаў [7]. У 2007 годзе быў адкрыты новы напрамак — жаночы дваровы футбол [8][9]. У 2009 годзе дваровы турнір ахапіў 8 гарадоў Беларусі [10].

Турнір Пасіянарыяў[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе турнір супольнасці набыў новую назву — «Турнір Пасіянарыяў» і прайшоў у 4 гарадах Рэспублікі. Назва і сутнасць паходзіць ад слова «пасіянарнасць» (тэорыя Льва Гумілёва). Асноўная мэта мерапрыемства — актыўны адпачынак і данясенне кожнаму ўдзельніку, што любая гісторыя складаецца з Герояў і іх учынкаў. Кожны тур спаборніцтваў прысвечаны гістарычнаму персанажу. Такім, як Канстанцін Каліноўскі, Дзед Талаш, Эмілія Плятэр, Фелікс Дзяржынскі, Канстанцін Астрожскі, Вітаўт і інш. Такім чынам, дваровы футбол напаўняецца інтэлектуальным складнікам і звязвае два актыўныя пачаткі: спорт і гісторыю.[11].

У 2011 годзе Турнір Пасіянарыяў ахапіў ужо 8 гарадоў Рэспублікі: Мінск [12], Магілёў [13], Бабруйск [14], Баранавічы [15], Барысаў [16], Маладзечна[15], Брэст[17], Віцебск [18]. Удзел прынялі больш за 80 камандаў [3][19][20].

Турнір Нефармалаў[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе ўзяў пачатак новы праект па двароваму футболу — Турнір Нефармалаў, які ставіць сабе за мэту папулярызацыю вулічнага футболу і нефармальных рухаў, прыцягненне і аб'яднанне розных незалежных, аматарскіх чэмпіянатаў, турніраў і ліг у аднадзённых спаборніцтвах.

Так, у 2010 годзе Турнір сабраў 10 каманд з 5 розных чэмпіянатаў г. Мінску [21]. А ўжо ў 2011 годзе — 29 каманд з 10 турніраў і 12 рэгіёнаў краіны. Турнір дае магчымасць арганізатарам чэмпіянатаў і аматарскім камандам даведацца адзін пра аднаго, абмяняцца вопытам у арганізацыі лакальных мерапрыемстваў. Робіць футбол дасягальным для ўсіх жадаючых (адсутнічаюць узроставыя абмежаванні і фінансавых бар'ераў). Выяўляе асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў і рэальнае становішча спраў у краіне ў галіне нефармальнага спорту [22].

На дадзены момант супольнасць не толькі арганізуе свой турнір, але і ўдзельнічае ў іншых адкрытых спартыўных мерапрыемствах [23][24][25].

Вокладка 11 нумара Забей!Інфо

Часопіс[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 2007 года супольнасць Забей адчыняе медыя напрамак. Выдаецца часопіс «Zabej!Info», які выходзіць у папяровай, PDF-, аўдыё- і відэаверсіі адзін раз на два месяцы. Калі напачатку часопіс выступаў у якасці крыніцы інфармацыі для ўдзельнікаў дваровага турніру пра іншыя праекты супольнасці Забей, то зараз кола асноўных тэм пашырылася. У часопісе закранаюцца такія напрамкі, як культура, гісторыя, палітыка, эканоміка Беларусі і іншых краін. Выданне разлічана на пасіянарную, сацыяльна і палітычна актыўную моладзь [26][27].

Да пачатку 2010 года выйшла 11 нумароў часопіса.

12 выпуск Zabej!Info выйшаў у маі 2011, быў прысвечаны героям Турніра Пасіянарыяў і раскрываў іх самыя значныя дасягненні і ўчынкі [28].

Кінабункер[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2009 года пачала працаваць другая асветніцкая секцыя супольнасці — «Кінабункер». Асноўная мэта — вывучэнне гістарычнага і палітычнага працэсу праз кінематограф і відэапубліцыстыку. У перыяд 2009—2011 гадоў было праведзена 24 кіналекторыя на розныя тэмы: ад сучаснага мастацтва і сацыяльных праблем да палітычнага і эканамічнага ладу грамадства [29]. Сустрэчы адбываюцца ў форме кіналекторыя па хвалюючай праблеме [30].

Іншая актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя таго, супольнасць Забей робіць шэраг адзіночных праектаў, такіх як «Зін-злёт» (2008)[31], «Культурны кактэйль» (2009) Увесь час дзейнічае «Забей-студыя».

Важным кірункам з'яўляецца развіццё лакальных супольнасцей.[1].

Зіназлёт[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 2008 года супольнасцю Забей быў праведзены першы «Зін-злёт», які сабраў рэдактараў розных самвыдат часопісаў (зінаў) і газет з мэтай абмеркавання актуальных праблем і шляхоў развіцця малых СМІ ў Рэспубліцы Беларусь [32][33]. Рэдакцыя зіна «Zabej!Info» прымае актыўны ўдзел у іншых мерапрыемствах, арганізаваных субкультурнымі і нефармальнымі рухамі, дзе прапаноўвае больш шырокае супрацоўніцтва ў асяроддзі невялікіх выданняў. «Малыя СМІ і супольнасці ў краіне здольныя адлюстроўваць працэсы значна глыбей і мацней уплываць на грамадства, калі гэтыя СМІ гатовыя выйсці за межы сектанцтва і субкультурнасці»[31][33].

Культурны кактэйль[правіць | правіць зыходнік]

Культурны кактэйль ставіць мэтай разбурыць стандартнае разуменне ў адносінах да дзеячаў мастацтва і палітыкі. 3 і 5 красавіка 2009 быў праведзены першы «Культурны кактэйль: Э.Лімонаў vs Славамира Адамовича», які прысвячаўся іх літаратурнай творчасці і палітычнай біяграфіі. У першы дзень мерапрыемства прахадзіла ў па прынцыпу літаратурнага рынгу, другі — кінапаказ у фармаце Кінабункера [34]

У 2010 годзе супольнасць Забей была ператворана ў Фаланстэр.

Зноскі

  1. а б Святое место-2: неформальные молодежные инициативы (Радыё Svaboda.org, 28 верасня 2010)
  2. Дворовый футбол: научится побеждать Архівавана 17 ліпеня 2012.
  3. а б в Народный эфир TUT.BY: гость программы — координатор сообщества Забей Михаил Волчек (Беларускі партал TUT.BY, 26 ліпеня 2010) Архівавана 7 красавіка 2012.
  4. А у нас во дворе… (газета «Беларусы і рынак», 18 сентября 2006)
  5. Уличные чемпионаты (газета «Ва-Банкъ», 9 мая 2006) Архівавана 6 красавіка 2012.
  6. Турнир дворового футбола в Гродно Архівавана 27 жніўня 2009.
  7. Асамблея — № 3, 2008, http://belngo.info
  8. Аматарскі футбол для дзяўчын крочыць па Мінску! (Еўрапейскае радыё для Беларусі) Архівавана 26 красавіка 2012.
  9. Продолжается Минский любительский футбол для девушек (Беларускі партал TUT.BY, 2 жніўня 2007) Архівавана 7 красавіка 2012.
  10. Футбольный турнир Забей. Сезон 2009
  11. Футбольныя турніры з прысвячэннем беларускім героям (Беларускае радыё Рацыя, 18 красавіка 2011 Архівавана 6 красавіка 2012.
  12. Прошел первый отбор Турнира Пассионариев-2011 (інтэрнэт-партал Open.by) Архівавана 4 мая 2011.
  13. Отборочный этап футбольного Турнира Пассионариев: «Могилёв» захватили «Рейнджеры» (Могилевский городской информационный портал, 07 июня 2011)
  14. Zabej.Info проведет отборочный тур в Бобруйске (Бабруйск: рэгіянальны партал, 18 красавіка 2011)
  15. а б Турнир Пассионариев 2011: Эпоха Героев в Барановичах и Молодечно Архівавана 26 красавіка 2012.
  16. Мэдыюм Турніра дваровых футбольных каманд (Generation.by, 4 мая 2011)
  17. Турнир Пассионариев-2011:Между физруками и Историей (Виртуальный Брест, 16 мая 2011)
  18. В Витебске состоялся отборочный тур футбольного Турнира Пассионариев (Народныя навіны Віцебска  (англ.), 29 мая 2011)
  19. Люди-герои поколения на турнире дворовых команд (Generation.by, 4 октября 2010)
  20. Народный эфир и Неделя глазами читателей TUT.BY (Белорусский портал TUT.BY, 16 августа 2010) Архівавана 24 лістапада 2010.
  21. Неформалы проведут турнир по футболу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 3 снежня 2011.
  22. Матч Неформалов. Как это было(недаступная спасылка)
  23. Фаварыты турніру «Малады Фронт» i «Zabej.info» (Малады фронт, mfront.net)
  24. Футбольны турнир к 25 августа(газета «Наша Нива», 25 августа 2008)
  25. Купальскі кубак 2011 Архівавана 26 красавіка 2012.
  26. «Новые СМИ» как форма молодежного сопротивления (Журнал arche.by, 13 ноября 2008)
  27. Медиафронт. ZABEJ!INFO #7
  28. Все объявленияОбъявления от janka — Punk, панк, hardcore, хардкор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 3 снежня 2011.
  29. Кінабункер: Месца, дзе не толькі глядзяць, але дзе глядзяць і думаюць Архівавана 26 красавіка 2012.
  30. Презентация Кинобункера на встерече минских киноклубов
  31. а б В Минске проходит фестиваль самиздата (Еўрапейскае радыё для Беларусі, 7 сентября 2008)(недаступная спасылка)
  32. Zlot wydawców niezaleznych w Mińsku Архівавана 6 красавіка 2012.
  33. а б Маладыя самвыдатаўцы хочуць стварыць у Беларусі «альтэрнатыўную публічную прастору» (Белорусская ассоциация журналистов, 9 сентябрая 2008)
  34. Пятого апреля завершился первый Культурный Коктейл (Нацбол.ru, 14 апреля 2009) Архівавана 23 красавіка 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт супольнасці Забей Архівавана 13 снежня 2011.