Маларыцкі абраз Божай Маці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці Боская Замілаванне
выява
Дата з'яўлення: XIV — XV
Іконаграфічны тып: Замілаванне
Месца знаходжання: невядома

Маці Боская Замілаванне — абраз невядомага мастака з Маларыты, напісаны на мяжы XIV — XV стагоддзяў і належыць да візантыйскага стылю. Адзін самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У абразе выразна прасочваецца сувязь з традыцыямі візантыйскага і старажытнарускага іканапіснага мастацтва, што сведчыць пра захаванне старажытнарускай традыцыі на гэтых тэрыторыях, нягледзячы на тое, што ўзмацняліся тэндэнцыі паланізацыі і лацінізацыі. Менавіта па стылі стварэнне абраза «Маці Боская Замілаванне» можна аднесці да мяжы XIV — XV стагоддзяў. Няма дакладных звестак пра тое, кім і калі быў напісаны гэты абраз, і як ён патрапіў у царкву ў Маларыце. Лічыцца, што ў канцы XIX стагоддзя гэты абраз знаходзіўся ў Олтушскай Спаса-Праабражэнскай царквы злева ад царскай брамы. У летапісе Спаса-Праабражэнскай царквы згадвае старажытны мясцовы абраз Маці Божай, які ў канцы XIX стагоддзя шанаваўся мясцовымі як цудатворны. Але Олтушскі абраз, хутчэй за ўсе, знік падчас эвакуацыі 1915—1918 гадоў. Магчыма, што той жа іканапісец, які стварыў Маларыцкі абраз, працаваў таксама і ў адным з манастыроў Валыні ці Берасцейшчыны[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мастак надаў вобразам на абразе пераканаўчую жыццёвасць. Немаўля з пяшчотнай цяплёный дакранаецца рукой да шчакі сваёй маці, чый пранікнённы позірк нясе шырокую гаму пачуццяў: бязмежнасць матчынага кахання, усхваляванасць і смутак. У каларыстычнай будове абраза, якая пазней стане вядучай для беларускага іканапісу, пераважаюць жоўтыя, вохрыстыя, карычневыя і чырвоныя фарбы. Вохрыстае святло абраза і прыглушаны чырвоны мафорый падкрэсліваюць лірычны настрой усяго твора.[3]

Зноскі

  1. Курс лекций по истории Белоруссии(недаступная спасылка) (бел.)
  2. Краткое описание событий церковной и общественной жизни, повлиявших на судьбу православия в пределах Малоритчины в X — первой половине XVI века.(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Гісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]