Малат’я
Выгляд
| Горад | |
| Малат’я | |
|---|---|
| турэцк.: Malatya | |
| 38°04′ пн. ш. 38°01′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Мелід, Малатэя, Мелітэна |
| Вышыня цэнтра | 954 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 381 тыс. чалавек (2000) |
| Афіцыйная мова | турэцкая мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 44ххх |
| Аўтамабільны код | 44 |
|
|
|
| malatya.bel.tr | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Малат’я (турэцк.: Malatya, гістарычная назва Мелітэна) — горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Малат’я. Заснаваны хетамі пад назвай Мелід, сучасны горад забудоўваецца па суседству з гістарычным паселішчам з 1838.
Горад славуты сваімі абрыкосавымі гаямі і вырабамі з абрыкосаў (каля 10-15 % сусветнай вытворчасці і больш за 50 % адпаведнай прадукцыі Турцыі).
Малат’я — радзіма двух з дзесяці прэзідэнтаў Турцыі: Ісмета Інёню (2-га прэзідэнта краіны) і Тургута Озала (8-га прэзідэнта), а таксама іншых славутых людзей Асманскай імперыі і Турцыі.
У 576 годзе візантыйцы перамаглі персаў бліз Мелітэны.