Малодшы камузвод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малодшы камузвод

Мало́дшы камузвод (скар. ад малодшы камандзір узвода) — воінскае званне ваеннаслужачых малодшага каманднага і малодшага начальніцкага складаў РСЧА (у тым ліку ВМС РСЧА, пасля 30.12.1937ВМФ СССР) і войскаў НКУС СССР (уключаючы марпагранахову НКУС) у перыяд 1935—1940 гадоў. Уведзена Пастановамі ЦВК СССР № 19 і СНК СССР № 2135 ад 22 верасня 1935,[1] а таксама Пастановай СНК СССР № 2250 ад 7 кастрычніка 1935[2].
Загадамі НКА № 391 ад 2 лістапада 1940 і НКУС СССР № 1038 ад 18 лістапада 1940[3], а таксама Пастановай СНК СССР № 2435 ад 30 лістапада 1940[4] замест воінскага звання малодшы камузвод уведзены новыя: старшы сяржант — для РСЧА і войск НКУС, і галоўны старшыня — для карабельнага складу ВМФ і марпагранаховы НКУС СССР.

малодшае званне:

Аддзяленны камандзір


Малодшы камузвод
старшае званне:

Старшыня

Зноскі

  1. Постановление ЦИК СССР № 19, СНК СССР № 2135 от 22.09.1935. «О введении персональных военных званий начальствующего состава Рабоче-Крестьянской Красной Армии и об утверждении Положения о прохождении службы командным и начальствующим составом Рабоче-Крестьянской Красной Армии». СПС «КонсультантПлюс». Праверана 29 снежня 2016.
  2. «О военных званиях, форме и знаках различия по пограничной и внутренней охране НКВД СССР».
  3. «О распространении Приказа НКО СССР № 391 от 2 лістапада 1940 "Об установлении воинских званий для рядового и младшего начальствующего состава" на военнослужащих войск НКВД СССР».
  4. Постановление СНК СССР № 2435 от 30 лістапада 1940. «Об установлении военных званий для рядового и младшего начальствующего состава Военно-Морского Флота»(недаступная спасылка). Собрание постановлений и распоряжений правительства СССР. 1940 год. Проект «Исторические Материалы». Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 29 снежня 2016.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]