Малое Гародна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малое Гародна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,4 м
Даўжыня 0,82 км
Шырыня 0,19 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,99 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,31 м
Басейн
Плошча вадазбору 2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малое Гародна (Беларусь)
Малое Гародна
Малое Гародна
Малое Гародна (Віцебская вобласць)
Малое Гародна
Малое Гародна
Map

Мало́е Гаро́днавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 5 км на поўнач ад вёскі Халамер'е, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя — 3,31 м. Даўжыня берагавой лініі 1,99 км. Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².

Схілы катлавіны вышынёй на поўдні да 5 м, на поўначы да 15 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўдні нізкія. Дно сапрапелістае. Злучана ручаём з возерам Вялікае Гародна, выцякае ручай у раку Чарнец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]