Мальмкрог
Выгляд
Мальмкрог | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Працягласць | 201 хв. |
Краіна | |
Мова | румынская |
Год | 2020 |
IMDb | ID 10213380 |
«Мальмкрог» (Malmkrog) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Крысці Пую[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Арыстакрат Мікалай запрашае на Каляды ў свой маёнтак вяршкі грамадства, сярод якіх аказваюцца палітык, маладая графіня і рускі генерал з жонкай. Яны праводзяць час за вячэрай, свецкімі гутаркамі і салоннымі гульнямі, спрачаюцца пра форму ўлады, неабходнай у эпоху палітычнага заняпаду, аб прагрэсе і маралі, смерці і Антыхрысце. Дэбаты робяцца ўсё больш гарачымі, і культурныя адрозненні паміж суразмоўцамі становяцца больш відавочнымі, а абстаноўка ў маёнтку — усё больш напружанай. У рэшце рэшт, кожны стане ахвярай уласнай пазіцыі[2].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Malmkrog (2020) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Мальмкрог (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Malmkrog — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мальмкрог на сайце «Internet Movie Database» (англ.)