Маліка Абдурахімаўна Сабірава
Маліка Абдурахімаўна Сабірава | |
---|---|
Род дзейнасці | балерына, танцоўшчыца |
Дата нараджэння | 22 мая 1942[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1982 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маліка Абдурахімаўна Сабірава (1942, Сталінабад — 1982, Душанбэ) — таджыкская балерына, балетны педагог. Народная артыстка СССР (1974). Прыма-балерына Таджыкскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. Айні (1961—1982). Найбуйнейшы падзвіжнік развіцця таджыкскага балета. Увайшла ў спіс выбітных савецкіх балерын — вучаніц Галіны Уланавай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 22 мая 1942 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ, Таджыкістан) у сям’і асецінкі Мадзіны Рыгораўны, рэгістратара ў паліклініцы, і узбека Абдурахіма Джаліловіча, флейтыста, які служыў у Таджыкскай філармоніі і ў аркестры.
З дзяцінства захаплялася балетам, з бацькам наведвала оперны тэатр.
У чэрвені 1952 года педагогамі Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) Н. П. Базаравай і В. П. Мей, якія набіралі таджыкскую групу, была рэкамендавана на залічэнне ў вучылішча. Увосень таго ж года з’ехала ў Ленінград на вучобу. У вучылішчы яе педагогамі былі Н. П. Базарава, В. С. Кастравіцкая, А. М. Блатава, А. В. Шырыпіна і Б. В. Шаўроў. Вучаніцай танцавала партыі Машы-дзяўчынкі (1954) і Машы-прынцэсы (1960) у балеце П. І. Чайкоўскага «Шчаўкунок» на сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава.
З 1961 года, пасля заканчэння вучылішча — балерына Таджыкскага тэатра оперы і балета імя С. Айні (Душанбэ), дзе дэбютавала 16 верасня на справаздачным канцэрце таджыкскай групы выпускнікоў Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча. У першы ж сезон работы пачала выконваць сольныя і вядучыя партыі.
У маі 1964 года прайшла адборачны тур перад першым Міжнародным конкурсам артыстаў балета ў Варне. Падрыхтоўка да конкурсу праходзіла ў Вялікім тэатры ў Маскве, дзе з ёй пачалі працаваць А. М. Месерэр і Г. С. Уланава. Супрацоўніцтва з німі працягнулася і пасля конкурсу — Маліка неаднаразова прыязджала ў Маскву на рэпетыцыі.
У 1965 годзе гастралявала з трупай Вялікага тэатра ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, дзе яе партнёрамі былі В. Васільеў, Б. Хахлоў і В. Ціханаў. У 1966 годзе з групай салістаў Вялікага тэатра і Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава — у Індыі і Японіі (партнёр — Н. Даўгушын). У далейшым выступала ўжо са сваім пастаянным партнёрам М. Бурханавым. Неаднаразова гастралявала ў Маскве з Таджыцкім тэатрам оперы і балета імя С. Айні і з сольнымі канцэртамі, таксама брала ўдзел у гала-канцэртах зорак балета. Таксама выступала на сцэнах тэатраў Турцыі, Ірана, Егіпта, Чэхаславакіі, Кубы, Нарвегіі, Балгарыі, Венгрыі, Аўстраліі, Францыі, Лацінскай Амерыцы.
Вырасціла цэлую плеяду маладых артыстаў балета, узняўшы трупу тэатра да высокага ўзроўню.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР 8-га склікання.
Памерла раніцай 27 лютага (па іншых крыніцах — 28 лютага) 1982 года ад раку лёгкіх у Душанбэ. Пахаваная ў касцюме Жызелі на мемарыяльных могілках «Лучоб».
Зноскі
- ↑ а б Сабирова Малика Абдурахимовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.