Мангун-Тайга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангун-Тайга
тув. Мөңгүн-Тайга
Краіна
РэгіёнТыва
РаёнМангун-Тайгінскі кажуун 
Горная сістэмаАлтайскія горы 
Вышэйшы пункт3970,5 м 
Мангун-Тайга (Расія)
Мангун-Тайга
Мангун-Тайга (Тыва)
Мангун-Тайга

Мангун-Тайга, Мунгун-Тайга (тув.: Мөңгүн-Тайга — Срэбраная гара) — горны масіў на тэрыторыі Мангун-Тайгінскага кажууна, у міжрэччы Мугура (з поўначы), Шара-харагай (з усходу і паўднёвага ўсходу) і Талайты (з захаду), на ўсходзе Алтая. Расійская частка Алтайскіх гор лічыцца часткай Заходняй Сібіры, але Мангун-Тайга ў 1932 годзе была перададзена (разам з поўначчу Убсунурскай катлавінай) са складу Манголіі ў склад Тувінскай Народнай Рэспублікі, а ў 1944 годзе (пасля ўваходжання Тувы ў Расію) стала разам з усёй Тувой лічыцца часткай Усходняй Сібіры.

Ля ўсходняга падножжа масіва ляжыць возера Хіндыктыг-Холь. Тут знаходзіцца найвышэйшая кропка Тывы і ўсёй Усходняй Сібіры — гара Мангун-Тайга (3970,5 м). Гісторыя заваявання вышэйшай пункту Усходняй Сібіры пачалася ў 1946 годзе.

Масіў складзены крышталічнымі сланцамі і пясчанікамі, прарываецца ў цэнтры масіва інтрузіямі гранітаў. У высакагор’і — ледавікі агульнай плошчай каля 44 км².

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]