Мандрыл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мандрыл
Mandrillus sphinx portrait.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mandrillus sphinx Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : 12754
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   573031
NCBI   9561
EOL   310920
Мандрыл

Мандрыл (Mandrillus sphinx) — від прыматаў з сямейства мартышкавых. Разам з дрыламі ўключаны ў род мандрылаў.

Апісанне віду[правіць | правіць зыходнік]

Афарбоўка мандрылаў — адна з самых стракатых і рознакаляровых сярод прыматаў і наогул млекакормячых. Касцяныя разоры, якія цягнуцца ўздоўж носа, пафарбаваны ў блакітны ці сіні колер. Нос — ярка-чырвоны, па баках твару і барада — з белых, жаўтлявых, часам аранжавых, валасоў. Шэрсць на тулаве і ў задняй частцы галавы — ад бурай да цёмна-карычневай. Колер скуры на ягадзіцах — ад чырвона-сіняга да блакітнага, часам фіялетавы. Самкі афарбаваныя нашмат святлейшыя.

Мандрыл — параўнальна буйная малпа. Самцы маюць рост каля 80 см і масу 25-30 кг, часам — да 50 кг; рост самак — 55-60 см, вага — 12-15 кг. Хвост ў мандрылаў кароткі — 3-6 см, самкі дасягаюць палавой спеласці да 4 гадоў, цяжарнасць доўжыцца 8 месяцаў. Сярэдняя працягласць жыцця дакладна не ўстаноўлена, у няволі мандрылы могуць жыць да 30 гадоў.