Экзерцыргаўз (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Манеж (Магілёў))
Jump to navigation Jump to search

Экзерцыргаўз (таксама манеж) — колішняе збудаванне на Саборнай плошчы ў Магілёве.

Быў узведзены каля Іосіфаўскага сабора па праекце архітэктара В. Стасава ў 1815-1823 гг. падчас кватаравання ў Магілёве 1-й арміі. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны металічныя арачныя фермы[1]. Уяўляў сабой крытае прамавугольнае двухпавярховае збудаванне даўжынёй 100 м[2], якое было прызначана для ваенных практыкаванняў у халоднае і даждлівае надвор'е. У 1870 годзе будынак згарэў і больш ужо не аднаўляўся[3].

Зноскі