Сабор Святога Іосіфа (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сабор
Сабор Святога Іосіфа
Сабор Святога Іосіфа ў пачатку XX стагоддзя
Сабор Святога Іосіфа ў пачатку XX стагоддзя
53°54′04,14″ пн. ш. 30°20′08,16″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 17801798 гады
Асноўныя
даты
1802Атрымаў статус кафедральнага сабора

1932-1937 — Функцыянаваў як музей
1937Зруйнаваны

Статус Страчаны

Сабор Святога Іосіфа — колішні праваслаўны кафедральны сабор на Саборнай плошчы ў Магілёве. Узведзены выдатным рускім архітэктарам Мікалаем Львовым ў класіцыстычным стылі. Адзін з найбольш ранніх помнікаў класіцызму ў культавай архітэктуры Беларусі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Святога Іосіфа, XVIII стагоддзе

Будаваўся ў 178098 гг. з цэглы за казённы кошт паводле загада імператрыцы Кацярыны II у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Іосіфам II. 29 мая 1780 г. манархі ў памяць аб сваёй сустрэчы паклалі камяні ў падмурак будучага храма. Праект храма быў адзначаны на конкурсе ў Пецярбургу 1-й прэміяй.

Тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў, пасля завяршэння якога ён выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка[2].

У 1802 г. загадам Сінода храм атрымаў статус кафедральнага. У 19321937 гг. у будынку сабора дзейнічаў музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 г. Урадам БССР прынята рашэнне аб рэканструкцыі горада з далейшым пераносам сталіцы з Мінска ў Магілёў. У тым жа годзе сабор Св. Іосіфа руйнуюць, на яго месцы пачалося будаўніцтва гасцініцы «Дняпро» (дабудавана ў 1939 г.).

У кастрычніку 2011 г. намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва. Адзін з верагодных варыянтаў аднаўлення сабора — у фармаце канцэртнай залы[3]. Верагодна, што царкву адновяць на іншым, негістарычным, месцы (якое зараз занята гасцініцай).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Заходні фасад сабора

Строгі і кампактны па аб'ёме сабор амаль быў пазбаўлены ўпрыгожанняў. Храм быў увянчаны пакатым купалам на барабане, прарэзаным дванаццаццю круглымі вокнамі, а ў бок плошчы рэзка выступаў дарычным шасцікалонным порцік, характэрны для архітэктуры класіцызму[1][4].

Інтэр'ер сабора

Нягледзячы на параўнальна невялікія памеры, будынак адрозніваўся манументальнасцю дзякуючы ўдала знойдзеным прапорцыям і адсутнасці дэкаратыўных дэталей, якія адцягвалі б увагу[4].

Ва ўнутранай прасторы тактоўна і паступова быў вырашаны пераход ад строгага і сціплага фасада да прыбранага і святочнага інтэр'ера, дзе з напаўцёмнага ўваходу і цэнтральнай часткі, аформленай стройнымі іанічнымі калонамі, погляд накіроўваўся да ярка асветленага верхнім святлом алтарнага ўзвышэння і акон ва ўсходняй сцяне[1]. На гэтым узвышэнні стаялі прыбраныя «шаты» — ратонда з калон карынфскага ордара. Знутры ўзнімаецца над асноўным аб'ёмам гарманічная паўсфера купала, у якім была выкарыстана канструкцыя падвойнага купала, што дазваляла прапускаць роўнае, рассеянае святло ўнутр царквы[4].

Роспісы і іконы на медных дошках былі выкананы сябрам архітэктара — вядомым рускім майстрам партрэта Уладзімірам Баравікоўскім(руск.) бел.. У 1784 годзе з Шатландыі быў запрошаны каменных спраў майстар Адам Менелас(руск.) бел.[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 340-341. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. Паўлаў Вісарыён Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  3. В Могилёве восстановят Иосифовский собор?
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Николай Львов

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Кулагін «Праваслаўныя храмы на Беларусі». Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]