Перайсці да зместу

Манта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Манта
Manta
0°57′00,8″ пд. ш. 80°42′58,32″ з. д.HGЯO
Краіна  Эквадор
Правінцыя Манабі
Кантон Манта
Мэр (алькальд) Марцыяна Валдывіеса
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 2 сакавіка 1534
Плошча 60,49 км²
Вышыня цэнтра 6 ± 1 м
Часавы пояс UTC-5
Насельніцтва
Насельніцтва 192 322 чалавек (2001)
Шчыльнасць 657 чал./км²
Канфесійны склад каталікі
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 593 5
Паштовы індэкс EC1308
ISO EC-M

manta.gov.ec (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Манта (Эквадор)
Манта
Манта

Ма́нта, поўная назва — Сан-Пабла-дэ-Манта (ісп.: San Pablo de Manta) — найбуйнейшы горад правінцыі Манабі, і пяты па насельніцтве горад Эквадора. У эканамічным плане, Манта з’яўляецца трэцім па значнасці горадам Эквадора.

Манта існавала з дакалумбаўскіх часоў. Гэта быў гандлёвы пост Мантэньяс і Інкаў. Менавіта з раёна Манты ў горы падняліся плямёны, якія заваявалі і пасля ўзначалілі даінкскую эквадорскую дзяржаву Кітусаў.

За апошнія 50 гадоў насельніцтва горада Манта павялічылася да 250 000 жыхароў. Яго галоўная эканамічная дзейнасць — лоўля тунца. Таксама эканоміка падтрымліваецца турызмам і перавальваннем грузаў у порце. Гэтак жа праз порт Манта вывозяць 2/3 усёй выраблянай у Эквадоры кавы.

Менавіта ў порт Манта прыбыў Шарль Мары дэ ла Кандамін, які ўзначальваў французскую місію па вымярэнню месцазнаходжання экватара ў 1735 годзе. З Манты Кандамін пачаў сваю паездку ўнутры краіны да Кіта.

Да ліпеня 2009 у Манце размяшчалася Ваенная База Перадавых Аперацый (FOL) Злучаных Штатаў Амерыкі [1]. Яе афіцыйным прызначэннем была барацьба з наркатрафікам праз тэрыторыю Эквадора з суседніх Перу і Калумбіі.

Манта з’яўляецца пабрацімам Уладзівастока.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі