Маркаві Кулі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Маркавы Кулі
Markovi kuli 1.JPG
41°21′41″ пн. ш. 21°32′18″ у. д.HGЯO
Краіна [[Flag of Macedonia.svg Македонія]]
Горад Прылеп

Маркаві Кулі ці Вежы Марка(руск.) бел. (макед.: Маркови Кули, сербск.: Маркова кула) размешчаны на паўночным захадзе ад горада Прылеп Рэспублікі Македонія, трохі вышэй вёскі Вараш. Вежы сербскага сярэднявечнага караля Марка(руск.) бел. знаходзіцца на ўзгорку вышынёй 12-180 м, акружаным стромкімі схіламі пакрытымі мелкімі гранітнымі камянямі. Да верхняй часткі былога паселішча магчыма дабрацца з паўднёвага і паўночнага боку. З 2004 года Маркавы Кулі знаходзяцца ў папярэднім спісе аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Македоніі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За чатыры дзесяцігоддзі археалагічных даследаванняў было ўсталявана існаванне на гэтым месцы больш ранняга антычнага паселішча — Кераміі.

Руіны Маркваі Кулі

Крапасны вал датуецца XIII і XIV стагоддзямі і знаходзіцца ў добрым стане. Муры каля метра таўшчынёй, былі пабудаваны на вапняковым растворы і абапіраюцца на вялікія вапняковыя камяні.

Унутраныя сцены падзяляюць акропаль на больш дробныя ўчасткі. Палац сербскага караля Мрняўчэвіча(руск.) бел. і яго сына Марка таксама размешчаны тут. Яго паўночная брама мае састаўны падмурак, што сведчыць аб шматлікіх перабудовах тут. Згодна з асобнымі гістарычнымі знаходкамі, да другой паловы XIV ствагоддзя і нават пазней, гэтую крэпасць абаранялі толькі 40 салдатаў.

Паселішча размешчана на поўдзень ад акропаля на плошчы каля 3,6 га. На яго паўднёвым баку знаходзяцца падвойныя вароты, а таксама вялікае каравульнае памяшканне паміж уваходамі. На паўднёвай сцяне ёсць тры добра захаваўшыяся вежы.

Самая ніжняя частка вала складаецца з шэрага кароткіх сцен, пабудаваных у выглядзе ламанай лініі. У заходнім баку знаходзяцца магілы, выдаўбленыя ў скале. У XIV стагоддзі гэтая частка служыла часовым сховішчам для мясцовага насельніцтва падчас турэцкіх набегаў.

Пасля смерці караля Марка ў 1395 годзе гэты насленеы пункт быў захоплены Асманскімі войскамі. У гэты час жыхары былога паселішча перасяліліся ў новую вёску каля падножжа ўзгорка. Яна была падзелена на некалькі кварталаў і ў кожным была свая царква. Гэтае новае паселішча з XIV стагоддзя атрымала назву Вараш, яно існуе і цяпер.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александр Дероко, «Средњовекови градови у Србији, Црној Гори и Македонији»