Марское права
Марское права (міжнароднае марское прыватнае права) — галіна міжнароднага прыватнага права, якая рэгулюе маёмасныя адносіны, ускладненыя замежным элементам, якія ўзнікаюць у працэсе міжнароднага эканамічнага абароту і звязаныя з моракарыстаннем.
Марское права варта адрозніваць ад міжнароднага марскога публічнага права, якое рэгламентуе адносіны паміж дзяржавамі па пытаннях выкарыстання сусветнага акіяна.
Суб'екты[правіць | правіць зыходнік]
Суб'ектамі марскога права з'яўляюцца суб'екты міжнароднага прыватнага права, г. зн. дзяржавы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Звычайна ў прыватных ўзаемаадносінах дзяржава сама па сабе не ўдзельнічае, а прадстаўлена дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Калі ж у прыватныя адносіны ўступае непасрэдна дзяржава (яе органы), то ў дадзеным выпадку, уступаючы ў прыватныя ўзаемаадносіны, яна адмаўляецца ад свайго вяршэнства (суверэнітэту) і выступае раўнапраўным удзельнікам прыватных узаемаадносін, як юрыдычная або фізічная асоба.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Марское права // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 137