Марскія лілеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марскія лілеі

Марская лілея Ptilometra australis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crinoidea Miller, 1821

Падкласы і парадкі

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158541
NCBI  35069
EOL  1960
FW  31590
Jimbacrinus bostocki

Марскія лілеі, членістыя (Crinoidea) — клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых.

Вядомы з пачатку мезазою (каля 200 млн гадоў назад). Падзяляюцца на 4 атрады, каля 700 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, трапляюцца да глыбіні 10 км.

Цела чашкападобнае, уверх уздымаецца вяночак перыстых, разгалінаваных прамянёў — «рук» (да 200) даўжынёю да 35 см. Маюць вапняковы шкілет з пласцінак рознай формы і памераў. У сцябліністых марскіх лілей уніз ад чашачкі адыходзіць сцябло даўжынёю да 1 м, якое прымацоўваецца да грунту. У бессцябліністых — шматлікія рухомыя адросгкі, з іх дапамогай некаторыя формы здольныя плаваць і поўзаць па дне. Кормяцца планктонам, дэтрытам. Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марскія лілеі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.