Мартэн Сен-Луі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мартэн Сен-Луі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1975(1975-06-18) (48 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 173 см
Вага 82 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера*
Калгары Флэймз
Тампа Бэй Лайтнінг
Лазана[d]
Вермонт Катамаўнтс[d]

Мартэн Сен-Луі (фр.: Martin St. Louis; нарадзіўся 18 чэрвеня 1975 года, Лаваль, Канада) — канадскі хакеіст, флангавы нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Мартэн не праходзіў працэдуру драфту, а пачаў сваю кар’еру ў НХЛ з клуба «Калгары Флэймз» у 1998 годзе, а таксама гуляў швейцарскую «Лазану» падчас лакаўту ў ЗША[1]. За «Тампа Бей Лайтнінг» Сен-Луі выступае з 2000 года і разам з клубам у 2004 годзе стаў уладальнікам Кубку Стэнлі.

Сен-Луі з’яўляецца ўладльнікам трафея Тэда Ліндсея і памятнай узнагароды Гарта як самы каштоўны ігрок НХЛ у сезоне 2003—2004 гадоў. Таксама ў тым сезоне ён атрымаў свой першы трафей Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі з 94 выніковымі пунктамі. Мартэн тройчы атрымліваў памятны трафей Лэдзі Бінг як самы джэнтэльменскі ігрок лігі. У 2013 годзе ва ўзросце 37 гадоў ён атрымаў свой ​​другі трафей Арта Роса, стаўшы самым узроставым іграком, які калі-небудзь атрымліваў асабістыя ўзнагароды лігі.

Сен-Луі рэгулярна гуляе за зборную Канады. Ён быў членам каманды, якая атрымала перамогу ў чэмпіянаце свету па хакеі 2004 года, а таксама быў у складзе зборнай падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]