Перайсці да зместу

Марцінас Янкус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцінас Янкус
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 жніўня 1858(1858-08-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1946(1946-05-23)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, палітык, публіцыст
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцінас Янкус (літ.: Martynas Jankus; 7 жніўня 1858, в. Біцяны каля Шылакарчмы — 23 мая 1946, Філенсбург, Заходняя Германія; Псеўданімы: V. Giedris, Martyneitis, Bitėnų Merčius, Gyvoleitis) — літоўскі нацыянальны дзеяч на тэрыторыі Малой Літвы, публіцыст і выдавец, рэдактар газеты «Аўшра».

У сваёй сядзібе ў Біцянах, каля падножжа гары Рамбінас, М. Янкус размясціў друкарню і вялікі склад літоўскага друку, сядзібу часта называлі «Меккай кніганошаў».[2]

У 1923 годзе М. Янкус ухваліў паўстанне літоўскіх стралкоў, вынікам якога было далучэнне Мемельскага (Клайпедскага) краю да Літоўскай Рэспублікі. З гэтага году Янкус стала пасяляецца ў Біцянах, робіцца «ахавальнікам Рамбінаса», яго называюць «патрыярхам Малой Літвы». У міжваеннай Літве быў звычай, каб замежныя паслы, пасля прадстаўлення прэзідэнту, ехалі на гару Рамбінас, да Янкуса. Таму Янкуса называлі таксама «Малым, або Другім прэзідэнтам Літвы».[2]

У 1938 годзе літоўскі ўрад узнагародзіў М. Янкуса ордэнам Гедыміна. У 1939 годзе Германія праз ультыматум забрала ў Літвы Мемельскі край. М. Янкуса выехаў да Коўна. У канцы вайны, перад прыходам Чырвонай арміі, М. Янкус выехаў у Германію.[2]

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в Мікус А. …
  • Мікус А. Сэрца Прускай Літвы Архівавана 18 жніўня 2012. // «Новы Час», № 30 (302). 27 ліп. 2012.
  • P. Alšėnas. Martynas Jankus, Mažosios Lietuvos patriarchas. — Toronto, 1967.
  • Domas Kaunas. Aušrininkas. — Vilnius, 1996.