Марцінская дэкларацыя
Выгляд
Марцінская дэкларацыя (славацк.: Martinská deklarácia) — дакумент, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне 30 кастрычніка 1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народа на самавызначэнне. Паводле вынікаў сходу Славацкі нацыянальны савет быў абвешчаны адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народа[1]. У дэкларацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаванне саюза Славакіі з Венгрыяй і ўтварэнне новага саюза з чэшскім народам.
Зноскі
- ↑ Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый (26 лютага 2011).(недаступная спасылка)