Перайсці да зместу

Марціньі (Швейцарыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Марціньі
фр.: Ville de Martigny[1]
46°06′00″ пн. ш. 7°04′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Anne-Laure Couchepin Vouilloz[d][2]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 471 м
Водныя аб’екты Рона, Drance[d] і Trient[d]
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 18 301 чал. (31 снежня 2018)[3]
Афіцыйная мова французская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 027
Паштовы індэкс 1920
Аўтамабільны код VS
martigny.ch
Паказаць/схаваць карты
Марціньі (Швейцарыя) (Швейцарыя)
Марціньі (Швейцарыя)
Марціньі (Швейцарыя)

Марціньі (фр.: Martigny, франкаправ.: Martegné, ням.: Martinach, лац.: Octodurus, Forum Claudii Vallensium, Martiniacum) — камуна ў Швейцарыі, франкамоўны цэнтр акругі Марціньі ў кантоне Вале. Размешчаны на скрыжаванні дарог, якія злучаюць Італію, Францыю і Швейцарыю. Адна дарога звязвае яго праз перавал Вялікі Сен-Бернар з Аоста (Італія), другая праз перавал Коль дэ ла Форкля вядзе ў Шамані (Францыя). Зімой Марціньі карыстаецца папулярнасцю з-за шматлікіх бліжэйшых гарналыжных курортаў Альпаў, такіх як Верб’е. Размешчаны на вышыні 471 м, за 33 км на паўднёвы ўсход ад Мантро. Знаходзіцца на ўсходнім краі даліны Роны, ля падножжа Швейцарскіх Альпаў, і размешчаны ў пункце, дзе паўднёва-заходняя плынь Роны паварочвае на 90 градусаў на поўнач і накіроўваецца да ўпадзення ў Жэнеўскае возера. Рака Дрансэ сцякае з Альпаў і ўпадае ў Рону менавіта тут.

Зноскі

  1. UID Register Праверана 13 лютага 2025.
  2. Anne-Laure Couchepin devient la première présidente d'une ville du Valais romand Праверана 30 красавіка 2018.
  3. Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018Federal Statistical Office, 2019. Праверана 11 красавіка 2019.