Перайсці да зместу

Марцін Карніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марцін Францавіч Карніцкі)
Марцін Карніцкі
маршалак шляхты Люцынскага павета[d]
1816 — 1819
маршалак шляхты Віцебскай губерні
1826 — 1834

Нараджэнне 1787
Смерць 1847
Месца пахавання
Род Карніцкія[d]
Бацька Францішак Карніцкі[d]
Маці Ганна з Беніслаўскіх[d]
Жонка Соф’я з Борхаў[d]
Дзеці Эмілія з Карніцкіх[d]

Марцін Карніцкі (польск.: Marcin Siestrzanek-Karnicki; 1787 — 1847) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў са шляхецкага роду Карніцкіх. Нарадзіўся ў сям’і Францішка Карніцкага і Ганны з Беніслаўскіх.

Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1816—1819 гадах, маршалак шляхты Віцебскай губерні ў 1826—1828 і 1830—1834 гадах[1].

Ажаніўся з Сафіяй Борх, дачкой графа Юзафа Борха, віцебскага губернскага маршалка (1802—1805, 1808—1814)[1]. Меў адну дачку Эмілію (1815—1895), якая выйшла замуж за Яна Непамуцэна Карніцкага.

Пісьменнік і гісторык Міхал Борх, брат жонкі, у сваёй працы «Два словы пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843) змясціў верш, прысвечаны маршалку Марціну Карніцкаму[2].

Зноскі