Міхал Борх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Міхал Борх
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 студзеня 1806(1806-01-11) ці 1806[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1881(1881-11-06) ці 1881[1][2][3]
Месца смерці
Бацька Юзаф Генрык Борх
Маці Ганна з Багамольцаў[d]
Жонка Марыя з Корсакаў[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, бібліяфіл

Міхал Борх (польск.: Michał Borch; 11 студзеня 1806, Інфлянты — 6 лістапада 1881, Прэйлі) — пісьменнік, гісторык, бібліяфіл.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт Ганны з Багамольцаў Борх з шасцю дзецьмі». Юзаф Пешка, 1806—1807. Міхал у цэнтры, на руках маці

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Борхі адносяцца да аднаго з самых старых шляхецкіх родаў з Інфлянтаў, куды яны перасяліліся з Вестфаліі, а туды з Паўднёвай Італіі. Быў сынам маршалка шляхты Віцебскай губерні Юзафа Генрыка Борха i Ганны з Багамольцаў. Нарадзіўся і жыў у спадчынным маёнтку Прэлі Дынабургскага павета (цяпер — Латвія)[4].

Як і бацька, выбіраўся маршалкам шляхты Віцебскай губерні[4]. У 1850 годзе гэта прывяло да вострага канфлікту з віцебскім генерал-губернатарам князем Андрэем Галіцыным[ru], які для «пользы Отечеству» пажадаў перамясціць Борха падалей у глыбінку. Праўда, ссылка доўжылася нядоўга, праз два месяцы яго «царскім загадам» вярнулі назад. За Міхала ўступіўся яго дваюрадны брат Аляксандр Борх[ru], дырэктар царскіх тэатраў[5].

Захапляўся бібліяфільствам. У сваім маёнтку сабраў вялікую бібліятэку, дзе знаходзілася шмат старадрукаў і каштоўных рукапісаў. Вышукваў бібліяграфічныя рэдкасці, матэрыялы па гісторыі ВКЛ, Польшчы, усёй славяншчыны. Перакладаў на французскую мову творы Адама Міцкевіча. Супрацоўнічаў з часопісам літаратараў Падзвіння «Рубон», які выдаваў краязнавец і літаратар Казімір Буйніцкі ў 1842—1849 гг. y Вільні[4]. У часопісе змясціў працы па гісторыі Падзвіння «Два словы пра Дзвіну», «Паведамленне пра былыя каталіцкія касцёлы ў Інфлянтах»[6]. У «Двух словах пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843), у якой расказаў пра свае пошукі назвы старадаўняй Дзвіны і змясціў верш, прысвечаны маршалку шляхты Віцебскай губерніі Марціну Карніцкаму. М. Борх уславіў у вершы старажытнасць Дзвіны. Паводле Борха, Дзвіна — рака, якая яднае людзей[7].

Апублікаваў там паэму «Герцыке» пра старажытную полацкую крэпасць. У 1843 г. закончыў вялікі — на 50-60 друкаваных аркушаў — твор пра жыццё святой Ефрасінні Полацкай, які так і назваў «Жыццё Ефрасінні»[4]. На жаль, не быў апублікаваны. Гэты твор Рамуальд Падбярэзскі ацаніў як «дзіўнае спалучэнне гістарычных поглядаў з рэлігійнымі», як «эрудыцыйна-аскетычную аповесць»[7].

Не дайшоў да нас і другі гістарычны твор Міхала Борха — «Рагнеда», жанр якога аўтар вызначыў як «нарманская аповесць»[4].

Падтрымліваў Міхал Борх жывую сувязь з паэтам з Віцебшчыны Тадэвушам Лада-Заблоцкім (1811—1847), які ў студэнцкія годы пісаў антыўрадавыя вершы, а пазней быў сасланы на Каўказ[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Марыяй з Корсакаў (1807—1869), дачкой Яўсебія Корсака і Тэрэзы з Багамольцаў. Жонка даводзілася яму стрыечнай сястрой, бо Тэрэза і Ганна з Багамольцаў былі роднымі сёстрамі. Дзеці:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Michał Borch // NUKAT — 2002.
  2. 2,0 2,1 Michał Borch // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. 3,0 3,1 Michał Borch // MAK
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Міхал Борх // Літаратура Беларусі XIX стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 862 с.
  5. 5,0 5,1 Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі № 5 (1497) 30.01.2021 — 06.02.2021 г
  6. Валерый Пазднякоў. Борхі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  7. 7,0 7,1 В. Ю. Бароўка. ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ ВІЦЕБШЧЫНЫ І ЛАТГАЛІІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]