Марыйская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыйская нізіна
руск.: Марийская низменность
Каардынаты: 56°30′ пн. ш. 46°35′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Расія, Марый Эл
physical
Марыйская нізіна
Марыйская нізіна
physical
Марыйская нізіна
Марыйская нізіна

Марыйская нізіна (руск.: Мари́йская ни́зменность) — нізіна па левабярэжжы Волгі, размешчаная пераважна ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Марый Эл, ад яе заходніх межаў да ракі Малая Какшага.

Вышыня нізіны вагаецца ад 50 да 100 м. На плоскіх міжрэччах размешчаны грады старажытных дзюнаў. Нізіна дрэнуецца левымі прытокамі Волгі, такімі як Вятлуга, Вялікая Какшага і інш. Шмат дробных азёр і балот. Глебы падзолістыя, пясчаныя, часткова забалочаныя. Нізіна пакрыта хваёвымі лясамі; па поймах рэк — дубовыя лясы, лугі.