Марына Аляксандраўна Сліўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Аляксандраўна Сліўко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1962(1962-06-30) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Грамадская дзейнасць
Член у

Марына Аляксандраўна Сліўко (нар. 30 чэрвеня 1962, г. Ленінград) — беларуская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 чэрвеня 1962 года ў Ленінградзе. Скончыла школу ў Магілёве, атрымала дыплом сацыяльнага педагога ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Большая частка яе працоўнай дзейнасці была звязана з РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Ветэран Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.

Кіруе літаратурным аб`яднаннем «Магістраль» пры Культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Там жа ўсе гады яна — актрыса народнага тэатра «Золак».

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы вершаваны зборнік «Зорныя Арэлі» спалучыў у сабе і касмічныя фантазіі, і лірыку, і філасофскія думкі, і нават цыкл дзіцячых вершаў. Гэта своеасаблівы экскурс па таямніцам чалавечых мараў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зорныя Арэлі» (Магілёў, 2010)
  • «Пилигримы Вселенной» (2013)
  • «НЕреальность» (2018)

Зноскі