Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова)
Jump to navigation Jump to search
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
(МДУ імя А. Куляшова)
Mahiliou university 1.jpg
Міжнародная назва Mogilev State A.Kuleshov University
Заснаваны 1913
Тып Дзяржаўны
Рэктар Дзяніс Уладзіміравіч Дук
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 212022 Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1
Сайт msu.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова, МДУ імя Куляшова — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Магілёўскай вобласці ў галіне класічнай адукацыі. Знаходзіцца ў Магілёве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная дата стварэння Магілёўскага настаўніцкага інстытуту — 1 ліпеня 1913 г. Адкрыццё інстытуту адбылося 1 кастрычніка 1913 г. Першы дырэктар — кандыдат багаслоўя В. М. Тычынін. Першы выпуск настаўнікаў у колькасці 33 чалавек адбыўся ў 1916 г. У інстытуце ў той час працавала 8 выкладчыкаў. У снежні 1918 г. настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны і атрымаў статус вышэйшай навучальнай установы. У 1930 г. адкрылася аспірантура.

У 1941 г. ў інстытуце навучалася больш за 2000 студэнтаў і працавала 69 выкладчыкаў. У 1970 годзе інстытут атрымаў новы вучэбны корпус па вул. Касманаўтаў. У 1978 годзе інстытуту прысвойваецца імя класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова. У 1997 годзе пасля правядзення акрэдытацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова.

Цяпер ва ўніверсітэце працуе 10 факультэтаў, якія забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў па 31 спецыяльнасці. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 7600 студэнтаў, з іх каля 4300 на дзённым аддзяленні. Педагагічная дзейнасць і навукова-даследчая праца вядзецца на 38 кафедрах; на іх працуе звыш 450 штатных выкладчыкаў, з якіх каля 200 маюць навуковыя ступені і званні, у тым ліку 25 дактароў і прафесараў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Вучэбны корпус №1
  • Факультэт замежных моў
  • Гісторыка-філалагічны факультэт
  • Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства
  • Факультэт пачатковай і музычнай адукацыі
  • Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства
  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Факультэт эканомікі і права

Выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]